Ганчары. Пакроўская царква
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Лідскі р., Ганчары.
0
229
05.12.2024
Апісанне
У мястэчку Ганчары, што ў Лідскім раёне, як ехаць на Бярозаўку, ёсць старажытны драўляны храм. Праваслаўная царква Пакрава Прасвятой Багародзіцы была пабудавана ў 18 стагоддзі, як уніяцкая царква. Потым храм у 19 стагоддзі перайшоў да праваслаўных вернікаў. Будынак узведзены ў традыцыях беларускага народнага дойлідства. Будынак трохнефны з шматяруснай вежай – званіцай. У апошнія гады праведзены рамонт. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.7376723
Даўгата: 25.4131944
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
05.12.2024
Ганчары. Пакроўская царква.
Па шляху з Бярозаўкі на Ліду ёсць вёска ганчары, і ў цэнтры гэтага пасёлка пабудавана драўляная Пакроўская царква.
Храм узведзены на старых могілках у 1774 годзе. Спачатку будынак належаў уніятам, бо ў тыя часы, у канцы 18 стагоддзя ў Вялікім Княстве Літоўскім большая частка насельніцтва вясковага была ўніяцкая. Іх яшчэ называюць грэка-каталікі. А пазней храм у 19 стагоддзі перайшоў да праваслаўных вернікаў, калі ў 1839 годзе на Полацкім саборы была скасавана Унія.
Будынак трохнефны, пабудаваны ў стылі беларускага народнага дойлідства. Цэнтральны неф узвышаецца над бакавымі нефамі. Спачатку царква мела натуральны выгляд дрэва, а потым яе пафарбавалі. Над бабінцам пабудавана вежа-званіца. Складаецца з трох ярусаў-васьмярык на чацверыку, і завяршае вежу купал цыбуліна з каваным крыжам.
Над алтарнай часткай царквы таксама маецца невялікі васьмігранны барабан з цыбулінай. Будынак вертыкальна ашаляваны. На галоўным фасадзе і бакавых сценах прамавугольныя вокны.
Раней каля храма была драўляная вежа - званіца, якая была ў два ярусы-да нашага часу не захавалася.
У апошнія гады ў царкве праведзены рамонт. Царква мае статус помніка архітэктуры.
Каментары
Усяго каментароў: 0