Дакудава. Царква Нараджэння Божай Маці.
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Лідскі р., Дакудава 1.
Апісанне
У старажытным мястэчку Дакудава, якое вядома з 14 стагоддзя, ёсць мураваная праваслаўная царква Нараджэння Божай Маці. Розныя вядомыя дзеячы былі гаспадарамі мястэчка, сярод якіх і Вялікі князь Літоўскі і Радзівілы. У 17 стагоддзі былі пабудаваны касцёл і ўніяцкая царква. У 19 стагоддзі ўніяцкі храм перайшоў да праваслаўных вернікаў. У 1866 годзе пабудаваны новы мураваны праваслаўны храм. Будынак узведзены па тыпавому праекту ў рэтраспектыўна – рускім стылі . Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
06.12.2024
Дакудава. Царква Нараджэння Божай Маці
Першае ўпамінанне аб мястэчку Дакудава Лідскага раёна адносіцца да 14 стагоддзя. Спачатку належаля Вялікаму князю Літоўскаму, а з 15 стагоддзя панам Кучукам. У 16 стагоддзі перайшло мястэчка Пятру Аляхновічу кухмістру Вялікага князя Літоўскага. Затым да гетмана Станіслава Кішкі. Новы гаспадар Кіеўскі ваявода Юрый Радзівіл, які пабудаваў касцёл. У 1774 Іосіф Салагуб пабудаваў уніяцкую царкву.
У 1839 унія была скасавана на Полацкім саборы. Уніяцкі святар Іаан Сцепура ў Дакудава і і 900 прыхаджан былі спачатку супраць пераходу ў праваслаўную веру, але перайшлі. Царква была драўляная і пры ёй званіца. Паступова будынак прыйшоў у заняпад і паўстала пытанне аб будаўніцтве новага будынка.
Новы мураваны храм быў пабудаваны ў 1866 годзе з цэглы і бутавага камяня. Побач недалёка знаходзіўся стары драўляны, былы ўніяцкі храм. Новая царква ўзведзена па тыпавому праекту ў рэтраспектыўна – рускім стылі. Кампазіцыя падоўжана – восевая з 4 асноўнымі часткамі: прытвор, трапезная, малітоўная зала і апсіда. Над прытворам вежа – званіца. Малітоўная зала ў плане квадрат, накрыта чатырохскатным дахам, на вяршыне якога васьмігранны барабан з цыбулінай. Да асноўнага аб'ёму прыбудавана паўкруглая апсіда.
Дакудаўская царква была цэнтрам прыхода пры некалькіх вёсках, дзе было адчынена некалькі царкоўна – прыхадскіх школ.
У гады Першай сусветнай вайны каштоўная маёмасць царквы была эвакуіравана ў Маскву. За польскім часам царква аднавіла сваю дзейнасць. У апошнія гады ў храме праведзена рэстаўрацыя.