Знай свой край

Знай свой край

Беліца. Капліца Маці Божай Ружанцовай

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобл., Лідскі район, Беліца.

0

27

16.02.2025

Апісанне

У Лідскім раёне ў мястэчку Беліца на мясцовых каталіцкіх могілках пабудавана каталіцкая капліца Маці Божай Ружанцовай. Храм пабудаваны ў 19 стагоддзі каталіцкім ордэнам дамініканцаў. Помнік складаецца з двух асноўных архітэктурных частак. Галоўны алтар у храме з абразам Маці Божай Ружанцовай мае дзве кампазіцыі. У святыні захаваўся абраз са старога касцёла Святога Юрыя. Капліца дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.6486717
Даўгата: 25.31252371

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

16.02.2025

Беліца. Капліца Маці Божай Ружанцовай.

У мястэчку Беліца Лідскага раёна на мясцовых каталіцкіх могілках ёсць капліца Маці Божай Ружанцовай.


Упершыню мястэчка ў пісьмовых крыніцах згадваецца ў 15 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага перыяд караля Казіміра Ягелончыка.

Беліца была цэнтрам вялікакняскай воласці. У 1431-1500 гадах пабудавалі першы драўляны Каталіцкі Касцёл.


У 1557 годзе ў дакументах мястэчка згадваецца, як маёмасць магнатаў Радзівілаў. Беліцкую воласць падарыў князю Мікалаю Радзівілу Рудому кароль і вялікі князь літоўскі Жыгімонт Аўгуст. Паводле дакументаў 1784 года ў Беліцы працаваў каталіцкі Касцёл.


 Мястэчка належала князям Радзівілам да 1832 года, а пасля смерці Сафіі Радзівіл перайшло да яе мужа графу Вітгенштэйну. У гэты час быў зачынены кляштар дамініканцаў у мястэчку, а ў 1838 годзе касцёл зачынілі, які быў пры кляштары. У 1839 годзе быў створаны прыход і адкрыта Царква Святога Духа. Меўся таксама маёнтак княгіні Трубяцкой у канцы 19-га стагоддзя.


На каталіцкіх могілках узведзена ў 1824 годзе драўляная капліца Маці Божай Ружанцовай. Храм пабудаваны дамініканскім каталіцкім ордэнам. Капліца выкарыстоўвалася як Касцёл у тыя часы Расійскай імперыі, калі мясцовы Касцёл Святога Юрыя быў забраны пад праваслаўную царкву.


Капліца складаецца з малітоўнай залы і апсіды. Галоўны алтар у храме з абразом Маці Божай Ружанцовай мае дзве кампазіцыі: злева маецца абраз у срэбнай аправе і скульптура Маці Божай. А справа - выява Маці Божай Вастрабрамскай і скульптура Ісуса Хрыста. Таксама захаваўся абраз са старога касцёла Святога Юрыя.

Каментары

Усяго каментароў: 0