Мінойты. Касцёл Сэрца Ісуса і Святога Андрэя Баболі.
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Лідскі р., Мінойты.
0
241
07.12.2024
Апісанне
У мястэчку МІнойты, якое знаходзіцца ў Лідскім раёне, недалёка ад трасы, пабудаваны драўляны касцёл, які мае двайны тытул - Найсвяцейшага Сэрца Ісуса і Святога Андрэя Баболі. Храм драўляны з мураванай капліцай. Пабудаваны ў 1920 – я гады ў часы польскай дзяржавы. Касцёл трохнефны з 3 алтарамі. У савецкія гады святыня не зачынялася. Касцёл дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.79735041
Даўгата: 25.37900254
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
07.12.2024
Мінойты. Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса і Святога Андрэя Баболі
Па шляху з Ліды на Бярознаўку ёсць старажатнае мястэчка Мінойты. Калі крыху ад'ехаць у бок ад трасы, то пабачыце драўляны каталіцкі касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса і Святога Андрэя Баболі.
Пасля Рыжскага міру 1921 года мястэчка апынулася ў складзе польскай дзяржавы і ў гэты час ў Мінойтах арганізаваліся каталіцкія вернікі. Пачалося будаўніцтва каталіцкага касцёла з 1927 года. Першапачаткова касцёл атрымаў статус філіі пры парафіі ў Лідзе. З 1929 годза пры касцёле дзейнічала самастойная парафія. Новы касцёл быў асвячоны ў ліпені 1929 года і мае двайны тытул.
У савецкія часы каталіцкая святыня не зачынялася, хаця мясцовы ксёнз быў не заўсёды.
Будынак касцёла прамавугольны ў плане. Накрыты двухсхільным дахам. Дах металачарапічны. Над уваходам пабудавана двухярусная чацвярыковая вежа - званіца, якая завершана высокім шпілем. Да галоўнага фасада прыбудаваны невялікі прытвор. Над алтаром надбудавана сігнатурка.
Інтэр'ер падзелены на тры нефа. Маецца тры алтары. Галоўны алтар прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Пана Езуса, бакавы - Святому Андрэю Баболі. Трэці алтар знаходзіцца ў каменнай капліцы, якую ўзвялі ў 1990 – х гадах і асвяцілі ў гонар Святой Сям'і.
Побач пабудавана металічная вежа – званіца.
Каментары
Усяго каментароў: 0