Беліца. Царква Узвышэння Святога Крыжа
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Лідскі район, Беліца.
0
47
16.02.2025
Апісанне
У мястэчку Беліца Лідскага раёна ёсць некалькі помнікаў архітэктуры і даўніны. Ёсць старажытны касцёл 19 стагоддзя, помнік археалогіі , сядзіба Трубяцкіх і карчма 19 стагоддзя. На мясцовых могілках у часы Польскай дзяржавы ў 1920 - я гады была пабудавана праваслаўная царква, якую асвяцілі ў гонар Узвышэння Святога Крыжа. Дагэтуль царква была ў будынку былога касцёла, які ў час Польшчы вярнулі каталікам. Храм пасля вайны зачынілі ў савецкія часы. Вярнулі вернікам у 1990 годзе. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.65262704
Даўгата: 25.31446563
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
16.02.2025
Беліца. Царква Узвышэння Святога Крыжа.
Упершыню мястэчка ў пісьмовых крыніцах згадваецца ў 15 стагоддзі ў часы караля Казіміра Ягелончыка. Пасёлак быў цэнтрам вялікакняскай воласці. У 1431-1500 гадах пабудавалі Каталіцкі Касцёл.
У 16 стагоддзі Беліцкая воласць перадавалася на ўтрыманне намеснікам, якія праводзілі тут судовае, адміністрацыйнае і гаспадарчае кіраванне. Першым намеснікам быў князь Юрый Гальшанскі.
У 1506 годзе Беліца разрабавана крымскімі татарамі. Князь Юрый Ільініч быў намеснікам Беліцы з 1507 года. З 1528 года намеснік князь Юрый Радзівіл. У 1557 годзе ў дакументах мястэчка згадваецца, як маёмасць Радзівілаў.
Беліцкую воласць падарыў князю Мікалаю Радзівілу Рудому кароль і вялікі князь літоўскі Жыгімонт Аўгуст. Князь Радзівіл арганізаваў у мястэчку прыход кальвіністаў і пры ёй школу, і пабудаваў на беразе ракі Нёман рэзідэнцыю.
Палац быў узведзены ў стылі рэнесансу. Тут праводзіліся кальвінісцкія сіноды.
Паводле дакументаў 1784 года, у Беліцы працаваў Каталіцкі Касцёл. Існавала сядзіба князя караля Станіслава Радзівіла, які быў ваяводам Віленскім.
Мястэчка належала Радзівілам да 1832 года, а пасля смерці Сафіі Радзівіл перайшло да яе мужа графу Лявону Вітгенштэйну. У гэты час быў зачынены кляштар дамініканцаў у мястэчку, а ў 1838 годзе зачынілі касцёл, які быў пры кляштары. У 1839 годзе быў створаны прыход і адкрыта Царква Святога Духа.
У канцы 19-га стагоддзя ў Беліцы было 883 жыхары і 100 двароў, быў касцёл і сінагога з царквой, тры карчмы і школа. Праводзілася 4 кірмашы ў год. Меўся ў мястэчку таксама маёнтак княгіні Трубяцкой.
На ўскраіне мястэчка на мясцовых праваслаўных могілках пабудавана драўляная праваслаўная царква, якую асвяцілі ў гонар Узвіжання Крыжа Гасподняга.
Храм узведзены ў пачатку 20-га стагоддзя ў часы Польскай дзяржавы ў стылі беларускага народнага драўлянага дойлідства. Царква была пабудавана на месцы старажытнага храма 16 стагоддзя. Пасля вайны ў савецкія часы святыню зачынілі, і зноў перадалі вернікам у 1990 годзе.
Каментары
Усяго каментароў: 0