Знай свой край

Знай свой край

Бахматы. Капліца Маці Божай Анёльскай

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобл., Лідскі р., Бахматы.

0

213

05.12.2024

Апісанне

Невялічкая вёска Бахматы ў Лідскім раёне знаходзіцца ў самай глушы і дабрацца сюды ня проста. Лепш ехаць у той час, калі дарогі не размыты.
На ўскраіне вёскі на мясцовых могілках ёсць невялікая драўляная каталіцкая капліца, якая мае гісторыю больш за стагоддзе. Храм асвечаны ў гонар Маці Божай Анёльскай. Капліца мае зальную пабудову з трыма алтарамі ў інтэр'еры. Храм дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.75579077
Даўгата: 25.29834595

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

05.12.2024

Бахматы. Капліца Маці Божай Анёльскай

Паміж Бярозаўкай і Тарнова ў Лідскім раёне ёсць маленькая вёска Бахматы, дзе ёсць драўляная капліца Маці Божай Анёльскай.


Вёска знаходзіцца на рачулке Бахматка і, на жаль, вёска гэта зараз вымірае і тут засталося жыхароў каля 10 чалавек.


Бахматы вядомыя недзе з 18 стагоддзя і былі ўласнасцю віленскага біскупа Ігнація Масальскага і ўваходзіла ў склад Лідскага павета ў складзе Вялікага княства Літоўскага. Пасля трэцяга падзела Рэчы паспалітай знаходзілася ў складзе Расійскай імперыі. У часы Першай сусветнай вайны з 1915 года пад нямецкай акупацыяй. З 1921 года пад Польскай дзяржавай. З 1939 года ў складзе Савецкай Беларусі.


Капліца пабудавана на мясцовых могілках на ускрайку вёскі ў 1919 годзе. Будынак драўляны, зальнага тыпу. Да малітоўнай залы прыбудаваны прытвор. Над нефам надбудавана невялікая драўляная чацверыковая вежачка са шпілем і крыжом. У інтэр'еры маецца тры алтара, якія аформлены ў стылі неакласіцызму з выкарыстаннем дарычнага ордэру.


У апошнія гады да капліцы зрабілі прыбудовы з белай цэглы, што значна парушыла мастацкую каштоўнасць і архітэктурную кампазіцыю. Капліца дзейнічае.

Каментары

Усяго каментароў: 0