Знай свой край

Знай свой край

Нецеч. Касцёл Святога Міхаіла Арханёла.

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобл., Лідскі раён, Нецеч.

0

222

07.12.2024

Апісанне

У цэнтры вёскі Няцечы Лідскага раёна Гродзенскай вобласці пабудаваны драўляны касцёл у 19 стагоддзі ў стылі класіцызму. Першы каталіцкі храм у гэтых месцах быў узведзены ў 18 стагоддзі і асвечаны быў у гонар Госпада Ісуса. А новы касцёл асвяцілі ў гонар Святога Міхаіла Архангела.

Касцёл трохнефны. У інтэр'еры маюцца хоры і тры алтары. Галоўны алтар у стылі барока са скульптурамі Святых Іосіфа і Антонія. Бакавыя алтары названы ў гонар Маці Божай Вастрабрамскай і ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. Касцёл у савецкія гады быў зачынены. У апошні час храм быў адрэстаўраваны. Касцёл дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.70875682
Даўгата: 25.23058104

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

07.12.2024

Нецеч. Касцёл Святога Міхаіла Архангела

Мястэчка Нецеч знаходзіцца ў Лідскім раёне паміж Бярозаўкай і Шчучыным. Упершыню ўпамінаецца ў 16 стагоддзі, як вёска ў Лідскім павеце.

Казімір Станіслаў Калушэўскі, які быў на пасадзе лоўчага Ваўкавыска і яго жонка Марыяна з роду Невяроўскіх ахвяравалі сродкі на будаўніцтва каталіцкага кксцёла ў 1715 годзе ў Нецечы.

Спачатку касцёл быў асвячоны пад назвай Пана Езуса. Першым святаром тут служыў ксёнз Антоні, родны брат мецэната.

Новы касцёл, па некаторым гістарычным крыніцам, быў пабудаваны на месцы старога храма і быў названы ў гонар Святога Міхаіла Архангела.

Будынак фундаваў маршалак Станіслаў Ласковіч, які быў лідскім павятовым старастай. У 19 стагоддзі пры касцёле існаваў шпіталь і школа. У часы польскай дзяржавы ў першай палове 20 стагоддзя прыход налічваў каля 4 тысяч чалавек. У савецкія часы касцёл зачынілі і вярнулі вернікам толькі ў 1989 годзе. Праведзена рэстаўрацыя.

 Храм узведзены ў стылі класіцызму і ў плане ўтварае прамавугольнік. Накрыты двухсхільным дахам. Да малітоўнай залы прыбудавана трохгранная апсіда. Па перыметру касцёла ўбудаваны мураваныя калоны. Галоўны фасад аздоблены 4 калонамі і завершаны трохвугольным шчытом. Над уваходам надбудавана вежачка – званіца. Касцёл мае тры нефы з 3 алтарамі.

Каментары

Усяго каментароў: 0