Знай свой край

Знай свой край

Бярозаўка. Шклозавод Нёман.

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Гродзенская вобл., Лідскі раён, Бярозаўка

0

222

04.12.2024

Апісанне

У мястэчку Бярозаўка, што на рацэ Нёман пад Лідай з 19-га стагоддзя працуе шклозавод. Гэта адзін з найстарэйшых шклозаводаў Беларусі. Яго заснаваў мясцовы памешчык Ленскі ў сваім маёнтку. Потым з'явіліся новыя гаспадары завода, якія значна пашырылі вытворчасць, і да Першай сусветнай вайны на заводзе працавала больш за 1 тысячы чалавек.

У савецкія часы тут мелася больш за 5 тысяч супрацоўнікаў. Цяпер паўтары тысячы. Вырабляецца посуд, мастацкае шкло, крышталь і іншыя шкляныя вырабы. На заводзе праводзяцца экскурсіі і тут можна ўбачыць, як працуюць шкловыдзімальнікі. Пры заводзе ёсць музей.

Катэгорыі

Платна

Платна

Экспазіцыя

Экспазіцыя

Гістарычнае

Гістарычнае

Актыўны адпачынак

Актыўны адпачынак

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.71764042
Даўгата: 25.5066999

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

04.12.2024

Бярозаўка. Шклозавод «Нёман».

Паміж Навагрудкам і Лідай ёсць незвычайнае мястэчка Бярозаўка, дзе з даўніх часоў працуе шклозавод «Нёман».


 У 1883 годзе мясцовы памешчык Зянон Ленскі заснаваў у сваім маёнтку невялікі шклозавод. Затым ён гэты завод перадаў у арэнду майстру з Чэхіі Юліусу Столе і інжынеру Вільгельму Краеўскаму. У хуткім часе пабудавалі 2 новых завода адзін належыў Столе і Краеўскаму, а другі прадпрымальніку Андрэю Квяцінскаму. К 1900 году Столе і Краеўскі набылі 2 завода ў Ленскага і Квяцінскага і вытворчасцть пачала хутка развівацца.


Перад пачаткам Першай сусветнай вайны на заводзе працавала больш 1 тысячы чалавек. У час вайны частка абсталявання была эвакуіравана, а частка знішчана. Пасля вайны Юліус Столе і ўдава Краеўскага аднавілі вытворчасць, дзе выраблялі дэкаратыўны посуд, шклотару і іншую прадукцыю. Частка шкляных вырабаў ішла на экспарт і ў тым ліку ў ЗША. У 1935 годзе майстар гэтага завода стварыў шкляную ўрну ў якой пахавалі сэрца кіраўніка Польшчы Юзафа Пілсудскага.


Пасля 1939 года завод канфіскаваны. У часы вайны зруйнаваны. Пасля адноўлены і ў 1985 годзе тут працавала больш 5 тысяч чалавек. У 2018 годзе на заводзе працавала 1400 чалавек.


На заводзе выпускаюць розную шкляную прадукцыю і ў тым ліку крышталь. Часта праводзяцца экскурсіі на вытворчасць, дзе распавядаюць і паказваюць увесь цыкл пераапрацоўкі сыравіны і вырабу і аздаблення канечнага тавара. Паказваюць у час экскурсіі, як працуюць сцекладувы. Пры заводзе працуе музей і ёсць магазін, дзе можна набыць посуд і шкляныя прылады.

Каментары

Усяго каментароў: 0