Лапушна. Капліца Святой Тэрэзы.
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Дзятлаўскі Р., Лопушна
0
241
01.12.2024
Апісанне
У вёсцы Лапушна Дзятлаўскага раёна калісьці была прыгожая Панская сядзіба, якая належала спачатку Пілецкім, а затым Наркевіч–Ёдка. Палац і сядзіба не захаваліся да нашага часу. Засталася толькі на ўзгорку каталіцкая капліца ў гонар Святой Тэрэзы.
Будынак узведзены ў стылі класіцызму з выкарыстаннем дарычнага ордэра. Захаваліся рэшткі парку і гаспадарчых пабудоў.
Катэгорыі

Крушня

Гістарычнае

Паркавая зона

Помнік архітэктуры

Літаратурны
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.49137093
Даўгата: 25.70206229
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
01.12.2024
Лапушна. Капліца Святой Тэрэзы
У мястэчку Лапушна ў 19 стагоддзі былі гаспадарамі Пілецкія. Тэафілія Пілецкая выйшла замуж за Ануфрыя Наркевіч – Ёдка. Апасля яго смерці пабралася шлюбам з яго малодшым братам Тамашам. Так маёнтак перайшоў да роду Наркевіч – Ёдкаў. Затым іх сын Раман ажаніўся на Марыі і ў іх нарадзілася дачка Тэрэза, якая памерла ва ўзросці 15 год напрыканцы 19 стагоддзя. У 1908 годзе на ўскраі лесу, дзе была пахавана Тэрэза, узвялі мураваную капліцу. У гэтай капліцы таксама былі пахаваныя і Марыя з Раманам.
Раман Наркевіч – Ёдка акрамя памерлай дачкі Тэрэзы дзяцей больш ня меў і таму перапісаў сваю сядзібу на пляменніка, які быў сынам роднай сястры Ванды. Раман памёр у 1920 годзе.
У 1939 годзе з прыходам савецкай улады сядзібу канфіскавалі. Палац згарэў у час вайны. Сядзіба з палацам былі вельмі прыгожыя і яе вывучаць сюды прыязжаў вядомы фатограф і краязнавец Ян Булгак.
Палац быў мураваны аднапавярховы, пабудаваны ў пачатку 19 стагоддзя ў стылі ампір. У будынку было 20 пакояў, сярод якіх бібліятэка, кабінет, вялікая зала. Кожны пакой атапліваўся кафельнай печкай. На сённяшні дзень ад сядзібы засталася толькі капліца і парэшткі гаспадарчых пабудоў з паркам.
Капліца мураваная. Узведзена на пагорку ў стылі класіцызму. Фасад аздоблены 4 калонамі дарычнага ордэра.
Каментары
Усяго каментароў: 0