Знай свой край

Знай свой край

Новадзявяткавічы. Сядзіба Слізняў

Сядзіба

Сядзіба

Беларусь, Гродзенская вобл., Слонімскі район, Новадзявяткавічы.

0

40

13.02.2025

Апісанне

У мястэчку Новадзявяткавічы Слоніскага раёну захаваліся да нашага часу парэшткі сядзібы роду Слізняў. Сядзіба была набыта Слізнямі ў часы Вялікага Княства Літоўскага ў 17 стагоддзі. У 19 стагоддзі быў узведзены вялізны мураваны палац трохпавярховы. Палац зруйнаваны ў час вайны. Да нашага часу захаваўся касцёл, які пабудавалі Слізні, частка палацу, некалькі гаспадарчых пабудоў, сажалка з паркам і пахаванні на мясцовых могілках.

Катэгорыі

Крушня

Крушня

Гістарычнае

Гістарычнае

Паркавая зона

Паркавая зона

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.92262563
Даўгата: 25.16000953

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

13.02.2025

Новадзевяткавічы. Сядзіба Слізняў.

У мястэчку Новадзевяткавічы Слонімскага раёна знаходзіцца некалькі помнікаў архітэктуры і даўніны. Упершыню ў гістарычных крыніцах мястэчка згадваецца ў 16 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага. У тыя часы сядзіба належала Мялешкам.

Род Мялешкаў герба "Карчак" у Слонімскім павеце меў вялікія ўладанні. У 1677 годзе Тэадор Мялешка прадаў маёнтак Дзевяткавічы Аляксандру Казіміру Слізню. Гэты род тут і гаспадарыў да прыходу савецкай улады ў 1939 годзе.


Тадэвуш Слізень пабудаваў у Старых Дзевяткавічах драўляны Каталіцкі Касцёл у 1779 годзе, а потым у Новых Дзевяткавічах пабудаваў каменны касцёл, які асвяцілі ў гонар Пятра і Паўла. Касцёл мураваны ўзвялі ў стылі барока, ён прызначаўся як храм-пахавальня для роду Слізняў.


У пачатку 19-га стагоддзя СлізнI валодалі ўжо некалькімі маёнткамі ў Слонімскім павеце. У 19 стагоддзі Альфрэд Слізень будуе ў Новадзявяткавічах грандыёзны палац-замак у англійскім стылі.

Палац не захаваўся да нашага часу. У гэты перыяд сядзібу наведаў вядомы мастак і кампазітар Напалеон Орда, які пакінуў нам акварэль, дзе палац намаляваны з боку.


Гэта быў трохпавярховы каменны грандыёзны будынак, які накрыты двухсхільным дахам. Архітэктурнай дамінантай з'яўлялася вежа ў плане чатырохвугольная і па краях гэтай вежы былі невялікія круглыя вежкі. На вежы быў замацаваны флагшток, вымпел на якім казаў пра тое, ці дома цяпер гаспадар сядзібы. У палацы была багатая бібліятэка. Помнік загінуў падчас вайны.

Каля палаца быў парк у рэгуляваным стылі.


Да нашага часу захавалася некалькі гаспадарчых будынкаў ад сядзібы, аднапавярховая частка былога палаца, і парк з сажалкай.

Каментары

Усяго каментароў: 0