Сурынка. Царква Святога Іллі.
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Слонімскі район, Сурынка.
Апісанне
У Слонімскім раёне ў мястэчку Сурынка пабудавана праваслаўная драўляная царква, якую асвяцілі ў гонар Святога Іллі. Храм узведзены ў часы Расійскай імперыі ў 19 стагоддзі. Пасля Вялікай Айчыннай вайны царкву зачынілі і перадалі вернікам толькі ў 1988 годзе. Помнік узведзены ў стылі беларускага народнага драўлянага дойлідства. Будынак складаецца з трох асноўных архітэктурных частак. У 1995 годзе побач пабудавана з цэглы новая званіца і хрысцільня. У храме ёсць старажытны звон 1702 года. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
13.02.2025
Сурынка. Царква Святога Іллі.
На ўскрайку мястэчка Сурынка Слонімскага раёна пабудавана драўляная праваслаўная царква. Храм асвяцілі ў гонар Святога Іллі.
У часы Расійскай імперыі ў 1854 годзе ў Слонімскім уездзе адбываўся вялікі падзеж жывёлы. Такая ж бяда напаткала і жыхароў мястэчка Сурынка. Каб знайсці выйсце з гэтага становішча мясцовыя сяляне пабудавалі капліцу ў мястэчку.
На месцы капліцы праз некалькі год у 1863 годзе была пабудавана драўляная праваслаўная царква.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў 1961 годзе храм зачынілі. Напрыканцы існавання Савецкага Саюза царкву зноў перадалі праваслаўным вернікам і з 1988 года ў святыні зноў пачаліся службы. Побач з старажытным храмам у 1995 годзе былі пабудаваныя з цэглы хрысцільня і вежа-званіца. У царкве захаваўся старажытны звон 1702 года.
Помнік узведзены ў стылі беларускага народнага драўлянага дойлідства. Будынак складаецца з трох асноўных архітэктурных частак: прытвор, малітоўная зала і апсіда. Над прытворам узведзены двухярусны крыжовы ў сячэнні барабан, які завершаны купалам–цыбулінай.