Знай свой край

Знай свой край

Старадзявяткавічы. Царква Параскевы Пятніцы

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобл., Слонімскі район, Старадзявяткавічы.

0

30

13.02.2025

Апісанне

У Слонімскім раёне ў мястэчку Старадзявяткавічы пабудавана драўляная праваслаўная царква. Храм асвечаны ў гонар Святой Параскевы Пятніцы. Помнік узведзены ў пачатку 19 стагоддзя ў часы Расійскай імперыі. Па некаторым дадзеным храм пабудаваны напрыканцы 18 стагоддзя ў эпоху Вялікага Княства Літоўскага. У савецкія часы храм зачынілі. З развалам СССР царква зноў пачала працаваць. Перад храмам пабудавана драўляная вежа – званіца. Царква дзейнічае

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.94497441
Даўгата: 25.15143049

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

13.02.2025

Старадзявяткавічы. Царква Параскевы Пятніцы

У мястэчку Старадзявяткавічы Слонімскага раёна пабудавана драўляная праваслаўная царква, якую асвяцілі ў гонар Святой Параскевы Пятніцы.

 Першая царква ў мястэчку была пабудавана яшчэ ў часы Вялікага Княства Літоўскага ў 1675 годзе. У 1779 годзе быў узведзены новы храм на мураваным падмурку.

У часы ўжо Расійскай імперыі была пабудавана новая праваслаўная драўляная царква Святой Параскевы Пятніцы. Храм узвялі ў 1820 годзе па фундацыі памешчыка Войцэха Пуслоўскага. Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў савецкія часы царкву зачынілі. І толькі напрыканцы існавання СССР з 1989 года службы зноў у царкве дазволілі.

 Помнік узведзены ў традыцыях драўлянага народнага дойлідства з элементамі класіцызму.  Складаецца будынак з двух асноўных архітэктурных частак: малітоўнай залы і апсіды. Галоўны фасад аформлены чатырма калонамі дарычнага ордэра і трохкутным франтонам. Над фасадам узвышаецца крыжападобны барабан, які завершаны шлемавідным купалам. Асноўны аб'ём накрыты двухскатным дахам.

 Перад царквой пабудавана двухярусная васьміграная вежа – званіца. У апошнія гады царква была  адрамантавана.

Каментары

Усяго каментароў: 0