Знай свой край

Знай свой край

Новадзявяткавічы. Капліцы на могілках.

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобл., Слонімскі район, Новадзявяткавічы.

Апісанне

Каля мястэчка Новадзявяткавічы Слонімскага раёна знаходзяца старажытныя мясцовыя могілкі. На могілках захавалася дзве мураваныя капліцы–усыпальніцы, якія належылі ўладальнікам двух бліжэйшых сядзібаў. У 19 стагоддзі Новыя Дзявяткавічы належылі роду Слізняў, а Старыя Дзявяткавічы – шляхецкаму роду Калупайлаў. Неагатычная мураваная капліца належыла роду Калупайлаў. Храм зараз знаходзіцца ў аварыйным стане. Капліца ў «англійскім» стылі належыла Слізням. Храм знаходзіцца ў аварыйным стане.

Катэгорыі

Крушня

Крушня

Гістарычнае

Гістарычнае

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

13.02.2025

Новадзявяткавічы. Капліцы на могілках

У мястэчку Новадзявяткавічы Слонімскага раёну захавалася некалькі помнікаў архітэктуры і даўніны. Тут захаваліся парэшткі сядзібы роду Слізняў, некалькі гаспадарчых пабудоў і парк з сажалкай, каталіцкі касцёл Пятра і Паўла 18 стагоддзя.

 Побач з мястэчкам знаходзяцца мясцовыя могілкі на якіх ёсць дзве мураваныя каліцы 19 стагоддзя. Адна капліца належыць роду Слізняў, а другая роду Калупайлаў.

 Мураваная капліца ў стылі неаготыкі належыла Калупайлам. Храм цэнтрычны ў плане, васьмігранны, мае стрэльчатыя вокны. У інтэр'еры захавалася жалезная памятная шыльда Людвіга Калупайлы (1803 - 1850). Будынак знаходзіцца ў аварыйным стане: дах праваліўся, вокны і дзверы выламаны.

Побач знаходзіцца мураваная капліца – усыпальніца роду Слізняў. Капліца двухярусная мураваная, мае форму квадрата ў плане. Пабудавана ў «англійскім» стылі, як і палац Слізняў 19 - га стагоддзя. Капліца выконвае ролю ўваходу ў крыпту, а крыпта зараз замурована. Капліца знаходзіца ў аварыйным стане.

 З 17 стагоддзя маёнтакам Дзявяткавічы валодалі Слізні. У пачатку 19 стагоддзя Новыя Дзявяткавічы належылі роду Слізняў, а Старыя Дзявяткавічы – шляхецкаму роду Калупайлаў.

Каментары