Знай свой край

Знай свой край

Яруцічы. Царква Нараджэння Маці Божай

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобл., Слонімскі район, Яруцічы.

0

39

13.02.2025

Апісанне

У Слонімскім раёне ў мястэчку Яруцічы пабудавана мураваная праваслаўная царква, якую асвяцілі ў гонар Нараджэння Маці Божай. Храм узведзены ў 19 стагоддзі ў часы Расійскай імперыі з бутавага камяня. У савецкія часы царква была зачынена. З 1992 года храм працуе зноў. У апошнія гады праведзены рамонт будынка. Царква дзейнічае

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.9075484
Даўгата: 25.1224073

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

13.02.2025

Яруцічы. Царква Нараджэння Маці Божай

У мястэчку Яруцічы Слонімскага раёна ёсць мураваная праваслаўная царква, якую асвяцілі ў гонар Нараджэння Маці Божай. Мястэчка знаходзіцца па шляху з горада Слоніма на мястэчка Косава Івацэвіцкага раёна. Калі даедзеце да сярэдзіны шляху, то каля мястэчка Новадзявяткавічы павярніце ў бок і праз пару кіламетраў завітаеце ў Яруцічы.

 У Яруцічах на мясцовых могілках знаходзіцца мураваная праваслаўная царква Раства Багародзіцы і драўляная капліца.

Царква пабудавана ў часы Расійскай імперыі 1858 – 1880 гадах. Будынак узведзены з бутавага камяня. У 1882 годзе храм асвяцілі. У савецкія часы пасля Вялікай Айчыннай вайны царкву зачынілі. І ў гэты час службы не праходзілі, акрамя адпявання і пахавання нябожчыкаў.

 Царква зноў перадана была праваслаўным вернікам і пачала працаваць у 1992 годзе.

Помнік у плане прамавугольны і мае дзве асноўныя архітэктурныя часткі: малітоўную залу і паўкруглую апсіду. Галоўны фасад аздоблены трохкутным франтонам над якім узвышаецца васьмігранны барабан і шлемавідны купал. Царква накрыта двухскатным дахам. Перад царквой пабудавана на чатырох слупах двухярусная драўляная вежа – званіца.  Царква дзейнічае.

Паміж Яруцічамі і Сасноўкай  на могілках ёсць драўляная капліца, якая пабудавана ў традыцыях беларускага народнага драўлянага дойлідства.

Каментары

Усяго каментароў: 0