Знай свой край

Знай свой край

Новадзявяткавічы. Касцёл Пятра і Паўла.

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобл., Слонімскі район, Новадзявяткавічы.

0

60

13.02.2025

Апісанне

У Слонімскім раёне ў мястэчку Новадзявяткавічы ёсць мураваны касцёл Пятра і Паўла. Храм узведзены ў 18 стагоддзі родам Слізняў, як радавая ўсыпальніца. У 19 стагоддзі касцёл перадалі праваслаўным. У часы Польскай дзяржавы тут быў зноў касцёл у пачатку 20 стагоддзя. Пасля вайны храм зачынілі і тут быў склад. Пасля развала СССР святыню вярнулі вернікам і быў праведзены рамонт. Касцёл дзейнічае. Перад касцёлам пабудавана мураваная брама – званіца 18 стагоддзя.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.91611152
Даўгата: 25.16841021

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

13.02.2025

Новадзявяткавічы. Касцёл Пятра і Паўла.

У мястэчку Новадзявяткавічы ёсць некалькі помнікаў архітэктуры. Тут калісці была сядзіба роду Слізняў, ад якой захавалася некалькі гаспадарчых пабудоў і парк з сажалкай. У цэнтры мястэчка знаходзіца мураваны касцёл Пятра і Паўла, які будавалі таксама Слізні.


Каталіцкі храм узведзены ў 1786 – 1790 гадах у часы Вялікага Княства Літоўскага. Фундаваў пабудову касцёла Тадэвуш Слізень і Сафія – Чацвярцінская – Слізень. Касцёл разам з палацам ствараў адзіны архітэктурны ансамбль і злучаўся з сядзібай ліпавай алеяй.


Каталіцкая святыня была выканана паводле праекта прыдворнага архітэктара Антоніа Кжэкзоці. Роспісы інтэр'ера храма рабіў мастак Фелікс Кашубскі. Мастак Павел Фрыкшодзер напісаў абразы для касцёла.


Пасля анцірасійскага паўстання К. Каліноўскага 1863 – 1864 гадоў  касцёл зачынілі і перададзены пад праваслаўную царкву. Па праекту архітэктара Леанарда Кржыжаноўскага і Мікалая Ціхвінскага будынак быў перабудаваны ў 1869 – 1872 гадах.

Пасля Рыжскага міру ў 1921 годзе мястэчка апынулася пад уладай Польскай дзяржавы да 1939 года. Будынак быў вернуты каталікам і адбылася рэканструкцыя святыні.


З прыходам савецкай улады ў 1939 годзе касцёл зачынілі.

Будынак згарэў у час вайны. Пасля вайны будынак прыстасавалі пад склад і паступова помнік прыходзіў у заняпад. У 1990 годзе храм перадалі каталікам.


Касцёл аднанефны з рысамі барока і класіцызму. Ёсць хоры ў інтэр'еры. Было тры алтары. Крыпта з пахаваннямі роду Слізняў замуравана. Перад касцёлам мураваная брама–званіца 18 стагоддзя. Над брамай меўся картуш з гербам.

Каментары

Усяго каментароў: 0