Знай свой край

Знай свой край

Гуменікі. Капліца прыдарожная.

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобл., Слонімскі район, Гуменікі.

0

61

12.02.2025

Апісанне

У Слонімскім раёне па шляху з Слоніма на Косава ёсць мястэчка Гуменiкі. У гэтым мястэчку ёсць драўляная капліца 19 стагоддзя, камень следавік і старажытныя могілкі. Капліца невялікая, прыдарожная, драўляная. Складаецца з даух асноўных архітэктурных частак. Фасад аздоблены трохкутным франтонам і 4 слупамі. Капліцу пару год таму значна перабудавалі. Каля храма знаходзіцца камень–следавік, на якім паводле падання Маці Божая пакінула свой след.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.9551853
Даўгата: 25.2032963

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

12.02.2025

Гуменікі. Капліца прыдарожная

У мястэчку Гуменікі Слонімскага раёна ёсць невялікая драўляная капліца, камень следавік і старажытныя могілкі. Мястэчка знаходзіцца па шляху з горада Слоніма на мястэчка Косава.

Капліца драўляная. Пабудавана ў 19 стагоддзі ў часы Расійскай імперыі прыкладна ў 1860 гадах. Храм складаецца з двух асноўных частак: малітоўнай залы і апсіды. Прытвор абапіраецца на чатыры драўляныя круглыя слупы. Завершаны галоўны фасад трохкутным франтонам. Асноўны аб'ём накрыты стромкім двухсхільным дахам. Да асноўнага аб'ёма прыбудавана шматгранная апсіда. Над уваходам над франтонам надбудавана невялікая чацверыковая вежачка з крыжам. На вялікі жаль, пару год таму капліцу значна перабудавалі і зараз яна не падобна ўжо на старажытны храм.

 Каля капліцы знаходзіца камень – следавік. На Беларусі ёсць усяго некалькі такіх камянёў. Паводле падання след на камяні пакінула сама Багародзіца і таму гэты камень незвычайны. Ён мае лекавую сілу. Напрыклад, ёсць вера, што калі з выемкі, дзе Божая Маці пакінула свой след, папіць дажджавую ваду, то можна вылекаваць некаторыя хваробы. Таксама ў мястэчку захаваліся старажытныя могілкі, дзе ёсць цікавыя пахаванні з прыгожымі помнікамі.

Каментары

Усяго каментароў: 0