Глуск. Замкавая гара.
Помнік археалогіі
Беларусь, Магілёўская вобл., Глуск, завулак рачны.
Апісанне
У горадзе Глуск ёсць замкавыя ўмацаванні, якія ў апошнія гады даследавалі археолагі. Замак пабудаваны ў часы Вялікага Княства Літоўскага ў 16 стагоддзі. Прыйшоў замак у заняпад у 18 стагоддзі. Спачатку замак быў драўляны, а потым бастыённы. У замку ў 17-18 стагоддзях быў пабудаваны вялікі каменны касцёл і кляштар ордэна бернардзінцаў.
Касцёл узарвалі пасля вайны, але падмуркі яго захаваліся, і ў будучыні храм можна аднавіць. На тэрыторыі замкавых умацаванняў праводзіліся раскопкі Г. Сагановічам і I. Ганецкай. Падчас раскопак знойдзены падмуркі, кафля і шматлікія гістарычныя артэфакты.
Катэгорыі

Гістарычнае
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
11.03.2025
Глуск. Замкавая гара.
У раённым цэнтры Глуск недалёка ад ракі Пціч часткова захаваліся замкавыя ўмацаванні. Глускі замак існаваў у перыяд Вялікага Княства Літоўскага ў 16-17 стагоддзях. Спачатку замак быў драўляны, а потым бастыённы.
Князь Юрый Гальшанскі-Дубровіцкі ў пачатку 16-га стагоддзя пабудаваў драўляны замак. Князь быў гаспадаром Глуска і бліжэйшых зямель. Замак стаў цэнтрам мястэчка Глуск-Дубровіцкі, якое мы цяпер ведаем як раённы цэнтр Глуск.
Замак быў драўляны вакол якога ўзведзены абарончы роў і земляны вал. У замку былі дзве вежы, вежа-вароты і невялікія вароты з боку ракі Пціч. Паміж вежамі па перыметры замка былі ўзведзены сцены-гародні. Пасля смерці князя Юрыя, замак перайшоў да новага гаспадара - князя Канстанціна Аляксандравіча Палубінскага. А потым да яго сына Аляксандра Гілярыя з 1646 года.
Падчас вайны паміж Рэччу Паспалітай і царствам Маскоўскім у 1655 годзе замак знішчаны казацкім войскам.
Князь Аляксандр Палубінскі пабудаваў сучасны бастыённы замак. На тэрыторыі замка быў пабудаваны каменны касцёл і кляштар каталіцкага ордэна бернардзінцаў. Замак узведзены быў у традыцыях галандскай школы: пяцігранны па форме ўнутраны двор. У самім замку былі ўзведзены гаспадарчыя пабудовы.
У 18 стагоддзі гаспадарамі замка сталі магнаты Радзівілы.
Касцёл узарвалі пасля Вялікай Айчыннай вайны ў савецкі час. Падмуркі і частка сцен захаваліся да нашага часу. На месцы замка праводзіліся раскопкі археолагамі Генадзем Сагановічам і Ірэнай Ганецкай. У выніку раскопак і. Ганецкая напісала кнігу пра замак.