Мінск. Касцёл Святога Язэпа і кляштар бернардзінцаў.
Храм
Беларусь, Мінская вобл., г. Мінск, вул. Кірыла і Мяфодзія, 4.
0
279
16.03.2025
Апісанне
У Мiнску ёсць касцёл Святога Язэпа і кляштар бернардзінцаў, якія пабудаваныя ў гістарычным цэнтры на плошчы Свабоды ў стылі барока ў 17 стагоддзі.
Кляштар бернардзінцаў заснавалі ў 17 стагоддзі. Спачатку быў драўляны касцёл і кляштар, якія знішчыў пажар. У 1652 годзе кляштар і касцёл узвялі каменнымі. У 18 стагоддзі праведзена перабудова будынкаў, якія набылі сучасны выгляд.
У 19 стагоддзі кляштар і касцёл былі зачыненыя. Касцёл перадалі пад царкву Кірыла і Мяфодзія, а манастыр перадалі пад казармы і пад следчую камісію. Потым тут працаваў архіў. І цяпер у касцёле працуе 2 архівы, а ў будынку манастыра працуе гасцініца «Манастырская».
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
16.03.2025
Мінск. Касцёл Святога Язэпа і кляштар бернардзінцаў.
У Мінску ў гістарычным цэнтры пабудаваны касцёл Святога Язэпа і кляштар бернардзінцаў. Касцёл узведзены на Верхнiм рынку ў стылі барока ў 17 стагоддзі.
Кляштар бернардзінцаў заснавалі ў 1624 годзе на грошы Яна і Андрэя Кансоўскіх. Андрэй Кансоўскі перадаў манастыру зямлю з драўляным домам. Спачатку пабудавалі драўляны касцёл і кляштар у 1630-я гады. Падчас пажару ў 1644 годзе будынкі былі знішчаны пажарам. У 1652 годзе кляштар і касцёл пабудавалі каменнымі. У 1676 годзе была прыбудавана мураваная капліца за сродкі Хрыстафора Станіслава Завішы.
У 1752 годзе праведзена перабудова архітэктурнага ансамбля, і будынкі набылі сучасны выгляд.
У склад кляштарнага корпуса ўваходзілі касцёл, школа, трапезная, жылыя дамы, шпіталь, бровар, стайня і іншыя гаспадарчыя пабудовы. У часы Расійскай імперыі ў пачатку 19-га стагоддзя каля касцёла былі прыбудаваны гандлёвыя рады.
У 1864 годзе кляштар і касцёл былі зачыненыя. Касцёл перадалі пад праваслаўную царкву Святых Кірыла і Мяфодзія. Манастыр перадалі пад казармы і пад следчую камісію.
Затым у будынку працаваў архіў. З 1992 года ў будынку касцёла працуе архіў навукова–тэхнічнай дакументацыі і архіў–музей літаратуры і мастацтва Беларусі.
У апошнія гады касцёл і кляштар адрэстаўравалі. У будынку манастыра працуе гасцініца "Манастырская".
Каментары
Усяго каментароў: 0