Мінск. Плошча Свабоды.
Славутасьць
Беларусь, Мінская вобл., г. Мінск, плошча Свабоды.
0
251
16.03.2025
Апісанне
У цэнтры Мінска размяшчаецца плошча Свабоды, якая з 16-га стагоддзя ў часы Вялікага Княства Літоўскага называлася Верхні рынак. У часы Расійскай імперыі і да рэвалюцыі 1917 года плошча мела назву Саборнай, а ў савецкія часы называлася Плошча Свабоды.
На плошчы ўзведзены многія старадаўнія будынкі, а таксама сучасная забудова. У цэнтры плошчы знаходзіцца будынак ратушы, а вакол яе: каталіцкая царква Дзевы Марыі і будынак былога езуіцкага калегіума, будынак былога кляштара базыльянаў і былая ўніяцкая царква Святога Духа. Насупраць ратушы будынка Гасцінага двара. За ратушай гасцініца "Еўропа" і Акадэмія музыкі. На плошчы ёсць аглядная пляцоўка і мноства цікавых лакацый. Тут можна набыць сувеніры ў спецыяльных невялікіх крамах.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.90361741
Даўгата: 27.55606418
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
16.03.2025
Мінск. Плошча Свабоды.
У гістарычным цэнтры Менска знаходзіцца плошча Свабоды. Плошча пачала фарміравацца з 16-га стагоддзя ў часы Вялікага Княства Літоўскага, як адміністрацыйны, культурны і гандлёвы цэнтр горада Мінска.
Плошча знаходзілася на ўзгорку над ракой Свіслач і да 19-га стагоддзя называлася верхні рынак. З сярэдзіны 19-га стагоддзя ў часы Расійскай імперыі і да рэвалюцыі 1917 года плошча называлася Саборнай. Пасля рэвалюцыі называлася Плошча Свабоды. У тыя часы плошча лічылася галоўнай у сталіцы Савецкай Беларусі.
На плошчы знаходзяцца старажытныя будынкі і сучасная забудова. У 16 стагоддзі была пабудавана першая гарадская ратуша, якую перабудоўвалі некалькі разоў. У 19 стагоддзі ў часы Расійскай імперыі ратушу знеслі. У 2003 годзе будынак Ратушы адбудавалі на старых падмурках.
Насупраць ратушы праз дарогу знаходзіцца каталіцкі касцёл Дзевы Марыі, які пабудаваў ордэн езуітаў у пачатку 18-га стагоддзя. Злева ад касцёла знаходзіцца будынак былога езуіцкага калегіума, у якім цяпер працуе музычны каледж.
У самым цэнтры плошчы ў скверы быў усталяваны помнік у 1901 годзе імператару Аляксандру II, які адмяніў прыгоннае права ў Расійскай імперыі.
У скверы некалькі гадоў таму быў усталяваны помнік кампазітару Станіславу Манюшку і пісьменніку Вінцэнту Дуніну–Марцінкевічу.
Каля Ратушы знаходзіцца будынак былога кляштара базыльянаў, дзе цяпер размяшчаюцца прафсаюзы. Побач некалькі гадоў таму была адноўлена былая ўніяцкая царква Святога Духа.
Насупраць ратушы захаваліся будынкі Гасцінага двара пачатку 20-га стагоддзя. За ратушай пабудавана гасцініца "Еўропа", якую знішчылі гітлераўскія захопнікі ў 1941 годзе і якую адбудавалі некалькі гадоў таму. Злева ад гасцініцы знаходзіцца акадэмія музыкі.
Каментары
Усяго каментароў: 0