Мінск. Дом Манюшкі.
Славутасьць
Беларусь, Мінская вобл., г. Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 21.
Апісанне
У Мінску каля Палаца Рэспублікі знаходзіцца Дом Манюшкі. Будынак узведзены ў канцы 18-га стагоддзя. У пачатку 19 стагоддзя надбудаваны трэці паверх. У перыяд 1830-1831 гадоў тут жыў вядомы беларускі і польскі кампазітар Станіслаў Манюшка, і таму будынак цяпер і называюць Дом Манюшкі.
У будынку працавалі нотны і кніжны магазіны. У другой палове 19 стагоддзя да дома быў далучаны двухпавярховы флігель.
У канцы 19-га стагоддзя гаспадарамі будынка былі Л. Фрэнкель і М. Заблудоўскі.
Пасля рэвалюцыі ў будынку былі жылыя кватэры. Цяпер тут працуе кафэ.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
16.03.2025
Мінск. Дом Манюшкі.
У гістарычным цэнтры Мінска каля Палаца Рэспублікі знаходзіцца дом Манюшкі. Упершыню будынак сустракаецца на картах у 1797 годзе. У той перыяд участак зямлі з будынкам належалі памешчыку Ратынскаму.
У 1810 годзе маёмасць прадалі Мікалаю Гайдукевічу, які займаў пасаду гарадскога галавы. Гайдукевіч у 1819 годзе гэты дом перабудаваў і будынак стаў трохпавярховым. Па іншых дадзеных, трэці паверх з'явіўся ў пачатку 20-га стагоддзя. На першым паверсе будынка размяшчаліся крамы, а астатнія памяшканні – гэта жылыя кватэры.
У перыяд 1830-1831 гадоў тут жыў вядомы беларускі і польскі кампазітар Станіслаў Манюшка (1819-1872). Таму будынак цяпер і называюць як Дом Манюшкі.
Спадчыннікі Гайдукевіча прадалі будынак у 1855 годзе памешчыку Міхаілу Караказевічу. У будынку працаваў нотны і кніжны магазіны, якія належалі Аляксандру Валіцкаму. Валіцкі быў першы аўтар біяграфіі С. Манюшкі.
У другой палове 19-га стагоддзя да будынка быў далучаны двухпавярховы флігель на вуліцы Інтэрнацыянальнай.
У канцы стагоддзя гаспадарамі будынка былі Леон Фрэнкель і Майсей Заблудоўскі. Яны валодалі гэтым домам аж да 1920 года. У савецкія часы ў будынку былі жылыя кватэры. Зараз тут працуе кандытарская і кафэ.