Ратуша ў Менску.
Славутасьць
Беларусь, Мінская вобласць, Мінск, плошча Свабоды, 2а.
0
348
16.07.2024
Апісанне
Мэрыя ў Мінску.
Магдэбургскае права было дадзена Мінску ў 1499 годзе. Мінская ратуша існавала ў 17-19 стагоддзях. Яе некалькі разоў перабудоўвалі. Знесена ў сярэдзіне 19 стагоддзі. Адноўлена ў 2004 годзе.
Катэгорыі

Платна

Экспазіцыя

Гістарычнае

З дзецьмі

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.9035944
Даўгата: 27.556098
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
16.07.2024
Ратуша ў Мінску.
Упамінаецца Мінская ратуша ў пачатку 17 стагоддзя, што стаіць яна на плошчы Высокага рынку, сучасная плошча Свабоды. У ратушы засядаў магістрат, а таксама захоўваліся прынятыя ў горадзе адзінкі меры вагі і аб’ёму. За час свайго існавання будынак некалькі разоў перабудоўваўся. На ратушнай вежы знаходзіўся першы гарадскі гадзіннік. К 19 стагоддзю ратуша мела выгляд будынка ў стылі класіцызму: двухпавярховы мураваны, прамавугольны ў плане, фасад і тарцы аформлены 4-х калоннымі порцікамі іанічнага ордэра. Дэкаратыўнае афармленне дапаўнялася каванымі агароджамі балконаў. У канцы 18 – пачатку 19 стагоддзя ў ратушы знаходзіўся магістрат, гаўптвахта, суд, паліцыя і гарадавы, архіў, а ў 1830-я гады музычная школа. Затым тут таксама працаваў тэатар. А ўжо ў 1857 годзе па загаду цара Мікалая І ратуша была знесена. Пад час археалагічных раскопак у 1978 і 1988 гадоў было ўстаноўлена, што ратуша была узведзена ў асноўным з малафарматнай цэглы-пальчаткі ў тэхніцы мяшанай муроўкі з выкарыстаннем камянёў.
У 2002 – 2003 гадах ратуша была адноўлена. Пад час будаўніцтва былі выкарыстаны старыя чарцяжы і малюнкі. Зараз выкарыстоўваецца пераважна для прыёму ганаровых гасцей. А на 32-метровай вежы з флюгерам усталяваны гадзіннік і герб Мінска. Гадзіннікі на вежы ратушы кожную гадзіну на працягу 19 секунд адбіваюць мелодыю прыпеву “Песні пра Мінск” на музыку кампазітара Ігара Лучанка.
Каментары
Усяго каментароў: 0