Мінск. Жаночы манастыр базыльянаў.
Славутасьць
Беларусь, Мінская вобл., г. Мінск, вул. Энгельса, 1.
0
283
15.03.2025
Апісанне
У Мiнску каля плошчы Свабоды месціцца будынак кляштара базыльянак Святога Духа. Манастыр заснаваны ў 17 стагоддзі на Верхнім рынку. Кляштар мураваны двухпавярховы, меў вальмавы дах і быў накрыты чарапіцай. Унутры былі келлі манашак, кухня, трапезная, пакоі для гасцей.
Пасля падзелу Рэчы Паспалітай манастыр базыльянак у часы Расійскай імперыі быў зачынены і перададзены праваслаўнай царкве. У савецкія часы ў манастыры былі жылыя кватэры. У 1990-я гады праведзена рэстаўрацыя будынка, і цяпер тут працуе дзіцячая музычная школа імя кампазітара я.Глебава.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
15.03.2025
Мінск. Жаночы манастыр базыльянаў.
У гістарычным цэнтры Менска каля плошчы Свабоды знаходзіцца будынак кляштара базыльянак Святога Духа. Манастыр заснаваны ў 1641 годзе на Верхнiм рынку. Сродкі на святыню даў уніяцкі Мітрапаліт Антоній Сялява. Ахвяравала грошы на манастыр 9 тысяч злотых і першая ігумення Кацярына Сапега.
Спачатку манастыр размяшчаўся ў жылых дамах на рынку, якія выкупілі ў жыхароў, а манастырскі корпус ўзвялі да 1650 годзе. Пры будаўніцтве былі выкарыстаныя падвалы і сцены старых будынкаў. П-падобны ў плане, мураваны і двухпавярховы манастырскі будынак меў вальмавы дах і быў накрыты чарапіцай. У інтэр'еры, акрамя манастырскіх келляў, былі кухня, трапезная, пакоі для гасцей і іншыя памяшканні.
Побач быў узведзены корпус мужчынскага манастыра базыльян, дзе ў часы Расійскай імперыі працавала мужчынская гімназія. І каля манастыра ўзведзена ўніяцкая царква Святога Духа, якую знеслі ў савецкія часы і адбудавалі некалькі гадоў таму каля Ратушы.
Пасля падзелу Рэчы Паспалітай манастыр базыльянак у 1795 годзе ў часы Расійскай імперыі быў зачынены. Будынак перадалі праваслаўнаму Петрапаўлаўскаму манастыру. З 1799 года будынак заняў праваслаўная кансісторыя. Затым манастырскі комплекс перадалі Петрапаўлаўскаму праваслаўнаму сабору.
Пасля рэвалюцыі ў манастыры былі жылыя кватэры. У 1995 годзе прайшла рэстаўрацыя будынка, і цяпер тут працуе дзіцячая музычная школа імя кампазітара Яўгена Глебава.
Каментары
Усяго каментароў: 0