Мінск. Кафедральны сабор Святога Духа.
Храм
Беларусь, Мінская вобл., г. Мінск, вул. Кірыла і Мяфодзія, 3.
Апісанне
У гістарычным цэнтры Мінска на Высокім рынку ў 17 стагоддзі каталікі пабудавалі касцёл і кляштар бернардзінак у стылі барока. Пасля падаўлення анцірасійскага паўстання ў 1863 – 64 гадах будынкі перададзены праваслаўным вернікам. З 1870 – х гадоў тут знаходзіўся праваслаўны манастыр Святога Духа . А на сённяшні час, у былым касцёле знаходзіцца галоўны праваслаўны храм беларускага экзархата Рускай Праваслаўнай царквы.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
04.09.2024
Мінск. Кафедральны сабор Святога Духа.
Кафедральны сабор Святога Духа, самы галоўны праваслаўны храм на Беларусі, першапачаткова быў каталіцкім касцёлам. У 1633 годзе прадстаўнік вядомага беларускага магнацкага роду Аляксандар Слушка фундаваў каталіцкі касцёл і кляштар бернардзінак. Спачатку будынкі былі драўляныя, а мураваныя пачалі ўжо ўзводзіць у 1640 – х гадах. У 1687 годзе новы касцёл асвяцілі. Кляштар бернардзінак уяўляў з сябе цэлы архітэктурны комплекс: касцёл, жылы корпус, флігель і гаспадарчыя пабудовы. Касцёл і дабудаваны да яго двухпавярховы корпус кляштара ўтваралі замкнёны ўнутрваны двор. Архітэктурнай дамінантай комплекса з’яўляецца будынак касцёла. Касцёл трохнефная шасціслуповая базіліка . Цэнтральны неф накрыты двухсхільным дахам, а бакавыя нефы аднасхільным. Галоўны фасад касцёла пабудаваны з двумя шасціяруснымі вежамі, вышыня якіх 34 метра, завершаны складанымі барочнымі купаламі. А паміж вежамі знаходзіцца баракальны шчыт. Інтэр’ер касцёла ў пачатку 19 стагоддзя быў упрыгожаны 7 стукавымі алтарамі. Пасля падаўлення анцірасійскага паўстання пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага ў 1863 – 64 гадах касцёл перададзены праваслаўным . У савецкія часы царкву спачатку зачынілі, а пасля вайны царква зноў пачала працаваць. У храме захоўваюцца мошчы Святой Сафіі Слуцкай і цудадзейны абраз Мінскай Божай Маці.