Людвінава. Памятны камень у гонар Элізы Ажэшка.
Мемарыяльны комплекс
Беларусь, Брэсцкая вобл., Драгічынскі раён, Людвінова.
0
89
21.01.2025
Апісанне
У мястэчку Людвінава Драгічынскага раёна была сядзіба, якая належала роду Ажэшка. У сядзібе быў пабудаваны палац з гаспадарчымі пабудовамі і бровар. Палац разабралі пасля вайны. Да нашага часу засталася пара гаспадарчых пабудоў, і ў цэнтры мястэчка ўсталяваны памятны валун у гонар Э. Ажэшка з надпісам: "Тут у вёсцы Людвінава ў перыяд з 1858 па 1864 гады пражывала пісьменніца, выбітны дзеяч нацыянальна-вызвольнага руху ў Беларусі Эліза Ажэшка (1841 — 1910 гг.)»
Катэгорыі

Крушня

Гістарычнае

Літаратурны
Месцазнаходжанне
Шырата: 52.1297629
Даўгата: 25.1718328
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
21.01.2025
Людвінава. Памятны камень у гонар Элізы Ажэшка.
У некалькіх кіламетрах на поўдзень ад раёнага цэнтра Драгічын ёсць невялікае мястэчка Людвінава, дзе калісці была сядзіба роду Ажэшка. Мястэчка Ажэшкам належыла з часоў Вялікіга Княства Літоўскага з 17 стагоддзя. У тыя часы гэта было Брэсцкае ваяводства, а ў часы Расійскай імперыі Гродзенская губернія.
У пачатку 19 стагоддзя маёнткам у Людвінава валодаў Фелікс Ажэшка, а затым яго сын Пётр. У 1858 годзе пісьменніца Эліза Ажэшка выйшла замуж за Пятра Ажэшку і пачала жыць у Людвінаве. Тут яна стварыла школу для вясковых дзяцей і прымала ўдзел у дыспутах земскіх камітэтаў. На дыспутах абмяркоўваліся метады і формы правядзення эканамічных рэформ на зямлі.
У час паўстання 1863 – 1864 гадоў Э. Ажэшка дапамагала паўстанцам і ў маі – чэрвені 1863 года хавала ў сябе генерала Рамуальда Траўгута (1826 – 1864) – аднаго з кіраўнікоў паўстання. Восенню 1863 года Пётр Ажэшка быў арыштаваны і сасланы ў Пермскую губернію.
У 1867 годзе маёнтак у Людвінава быў прададзены і новым гаспадаром стаў Павел Кантораў. Новыя ўладальнікі пабудавалі вялікі бровар і іншыя гаспадарчыя пабудовы. Палац быў разабраны пасля Вялікай Айчыннай вайны. Да нашага часу ад сядзібы засталося некалькі гаспадарчых пабудоў. У цэнтры Людвінава ўсталяваны памятны знак у гонар Элізы Ажэшка (1841 - 1910).
Каментары
Усяго каментароў: 0