Восаўцы. Царква Архангела Міхаіла
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобл., Драгічынскі район, Восаўцы.
0
108
21.01.2025
Апісанне
У мястэчку Восаўцы Драгічынскага раёна знаходзіцца старажытная праваслаўная царква Архангела Міхаіла. Храм быў пабудаваны ў часы Вялікага Княства Літоўскага ў традыцях народнага драўлянага дойлідства. Дакладная дата пабудовы святыні не вядомая. У 1780 годзе царкву перабудавалі за сродкі Клімента Ажэшкі. У 19 стагоддзі перабудаваны іканастас і з іншай царквы перанеслі цудадзейны абраз Божай Маці «Скорбящей». Будынак складаецца з трох асноўных частак. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 52.0788283
Даўгата: 25.26917394
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
21.01.2025
Восаўцы. Царква Архангела Міхаіла
На ўскраіне мястэчка Восаўцы пабудавана праваслаўная царква, якую асвяцілі ў гонар Святога Архангела Міхаіла.
Храм узведзены ў часы Вялікага Княства Літоўскага і дакладны год пабудовы не вядомы. Худчэй за ўсё, што царква будавалася, як уніяцкая, а ў часы Расійскай імперыі ў 19 стагоддзі была перададзена праваслаўным вернікам.
У 1780 годзе царкву перабудавалі за сродкі мясцовага памешчыка з вядомага шляхецкага роду Клімента Ажэшка. Зроблены рамонт і перабудаваны іканастас у 1851 годзе. Адрамантаваны дах і пафарбаваны сцены, умацаваны падмурак будынка. Царкву пасля рамонта асвяцілі ў 1857 годзе. Асвячэнне праводзіў святар Георгій Шастакоўскі. У часы Першай сусветнай вайны, калі адступала руская імператарская армія, царква спыніла сваю працу на некалькі год. Храм пачаў працаваць з 1921 года пасля Рыжскага міру. У гады вялікай Айчыннай вайны святар Антон Аляхновіч выратаваў жыхароў ад растрэлу, калі ўгаварыў нямецкага афіцэра не рабіць злачынства.
У савецкія часы царква працавала і да яе прыходу адносілася некалькі вёсак.
У 1836 годзе быў зроблены ў інтэр'еры новы іканастас. У храме знаходзіўся цудадзейны абраз Божай Маці «Скорбящей». Абраз напісаны на халсце і пакрыты сярэбранай шатай з пазалочанымі элементамі. Абраз размясцілі ў асобным месцы храма, які ўладкавалі напрыканцы 19 стагоддзя. Абраз прынесен быў з іншай царквы і шанаваўся, як праваслаўнымі, так і каталікамі. У 1861 годзе пры царкве была адчынена царкоўна – прыхадская школа.
Каментары
Усяго каментароў: 0