Знай свой край

Знай свой край

Ляхавічы. Царква Раства Багародзіцы

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобл., Драгічынскі район, Ляхавічы.

0

94

21.01.2025

Апісанне

У мястэчку Ляхавічы Драгічынскага раёна ёсць праваслаўная драўляная царква 19 стагоддзя. Храм Раства Багародзіцы пабудаваны ў псеўда – рускім стылі і складаецца з асноўных 4 частак. Над прытворам надбудавана шматярусная вежа – званіца. У інтэр'еры ёсць іканастас і абразы 19 стагоддзя. Царква ў савецкія часы не зачынялася і была адрамантавана ў апошнія гады. Царква дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.05778314
Даўгата: 25.12190617

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

21.01.2025

Ляхавічы. Царква Раства Багародзіцы

У Драгічынскім раёне ёсць мястэчка Ляхавічы з праваслаўным храмам. Царква пабудавана ў часы Расійскай імперыі ў 1883 годзе на месцы старой царквы. Упершыню мястэчка Ляхавічы сустракаецца ў гістарычных крыніцах у 15 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага.

Помнік узведзны ў псеўда – рускім стылі.

 Будынак складаецца з асноўных чатырох частак: прытвор, трапезная, малітоўная зала і апсіда. Над прытворам надбудавана трохярусная вежа – званіца: васьмярык на чацвярыку. Трапезная накрыта двухскатным дахам. Над асноўным аб'ёмам надбудаваны васьмігранны светлавы барабан, які накрыты шматгранным шатром з невялікай цыбулінай.

У інтэр'еры ёсць іканастас і абразы 19 стагоддзя: «Спас Пантакратар», «Маці Божая Адзігітрыя», «Троіца новазапаветная», «Святы Павел», Маці Божая з дзіцём», «Іаан Златавуст», «Раство Багародзіцы», «Зняцце з крыжа», «Васіль Вялікі» і іншыя.

 У гады Вялікай Айчыннай вайны ў царкве жылі нямецкія салдаты. Пасля вайны царква ў савецкія часы не зачынялася. У 1980 – я гады праведзены рамонт будынка. У 2000 – м годзе адрамантаваныя два старых звона і быў набыты новы.

Каментары

Усяго каментароў: 0