Знай свой край

Знай свой край

Язвіны. Касцёл Святога Духа

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобл., Драгічынскі район, Язвіны.

0

103

24.01.2025

Апісанне

У Драгічынскім раёне каля мястэчка Язвіны ў бліжэйшым лесе знаходзіцца будынак каталіцкага касцёла. Помнік узведзены ў 18 стагоддзі ў стылі барока ў часы Вялікага Княства Літоўскага. Належыў каталіцкаму ордэну езуітаў. У 19 стагоддзі ў гады Расійскай імперыі касцёл перабудавалі пад праваслаўную царкву. Будынак мураваны, складаецца з 2 асноўных частак. На сённяшні дзень помнік знаходзіцца ў занядбаным стане. Каб знайсці былы касцёл, вам трэба прыехаць да вёскі Язвіны, або Пігасы і там запытаць тутэйшых жыхароў – яны вам і падкажуць, куды і як ехаць далей.

Катэгорыі

Крушня

Крушня

Гістарычнае

Гістарычнае

Паркавая зона

Паркавая зона

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.14399163
Даўгата: 25.24401748

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

24.01.2025

Язвіны. Касцёл Святога Духа.

У Драгічыскім раёне паміж вёскамі Язвіны і Пегасы пабудаваны мураваны каталіцкі касцёл. Храм знайсці ня проста, бо ён знаходзіцца ў занядбаным і заросшым лесам урочышчы, якія мясцовыя жыхары называюць паміж сабой «Вінч».

 Каб знайсці, дзе знаходзіцца касцёл, то папытайце мясцовых жыхароў, яны ўсе ведаюць пра яго.


Храм каталіцкі пабудаваны ў часы ВялікагаКняства Літоўскага ў 1750 годзе. Належыў касцёл каталіцкаму ордэну езуітаў, які меў вялікі ўплыў на тэрыторыі Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства. Недалёка ад касцёла знаходзілася шляхецкая сядзіба Ярашэўскіх. Па некаторай інфармацыі, ёсць меркаванне, што мясцовая шляхта і прафінансавала будаўніцтва касцёла.


 У 1861 годзе мястэчка наведаў вядомы кампазітар і мастак Напалеон Орда, які пакінуў нам малюнак касцёла. І на малюнку бачна, што на даху ўжо надбудавана чатырохграная вежа з купалам – цыбулінай і былы касцёл ужо ў той час належыў праваслаўнай царкве. Верагодна, што пасля падаўлення анцірасійскага паўстання 1830 – 1831 гадоў касцёл перадалі праваслаўным.


Касцёл пабудаваны ў стылі барока. Складаецца з двух асноўных частак: малітоўнай залы і апсіды. Асноўны аб'ём у плане мае квадрат да якога прыбудавана паўкруглая апсіда. Будынак быў пакрыты двухсхільным дахам. Над галоўным фасадам, над уваходным парталам, знаходзіцца баракальны фігурны франтон.


На сённяшні час будынак касцёла знаходзіцца ў занядбаным стане: дах абваліўся і помнік зарос вакол дрэвамі і хмызняком.

Каментары

Усяго каментароў: 0