Знай свой край

Знай свой край

Язвінкі. Царква Спаса – Праабражэнская.

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобл., Лунінецкі район, Язвінкі.

Апісанне

Каля горада Лунінец ёсць мястэчка Язвінкі з старой драўлянай праваслаўнай царквой. Храм асвяцілі як Спаса–Праабражэнскі ў 1910 годзе. Ранейшая царква была разабрана за некалькі год да таго, бо яна была дужа старая, якую фундаваў у 18 стагоддзі Іван Шчыт. Новая царква пабудавана па праекту архітэктара В. Струева, а іканастас прывезены з Кіева. Храм у савецкі час не зачыняўся. Будынак складаецца з 4 асноўных частак. У апошнія гады праведзены рамонт і зроблена ацяпленне. Царква дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

17.01.2025

Язвінкі. Царква Спаса – Праабражэнская.

У мястэчку Язвінкі, якое знаходзіцца каля самага горада Лунінец, ёсць драўляная праваслаўная царква, якую асвяцілі, як Спаса–Праабражэнскую.


 Першы храм, які па дакументам дайшоў да нас у Язвінках, быў пабудаваны ў часы Вялікага Княства Літоўскага ў 1759 годзе на сродкі Івана Шчыта. Распаложан быў у цэнтры мястэчка на месцы больш старажытнага храма. Царква, худчэй за ўсё, належыла спачатку ўніяцкім вернікам, а потым была перададзена праваслаўным. Будынак меў ў плане форму крыжа з двумя купаламі. Дах пакрыты гонтам. У 1870 годзе праведзены капітальны рамонт. Плошча храма складала 40 квадратных сажней. У 1873 годзе быў усталяваны новы разны іканастас.

Званіца была пабудавана асобна ад храма. Стары храм быў разабраны ў 1909 годзе, бо будынак прыйшоў у заняпад.


 У 1910 годзе пабудавалі новую драўляную царкву, якую асвяцілі ў снежні месяцы. Будынак узведзены па праекту архітэктара з Мінску Віктара Струева, а іканастас за 700 рублёў быў прывезены з Кіева–Пячэрскай лаўры.

У савецкія часы храм працаваў.

У 1999 годзе у будынку быў усталяваны кацёл для абагрэву памяшкання, а ў 2007 годзе было зроблена паравое ацяпленне.


 Царква з'яўляецца помнікам народнага драўлянага дойлідства. Будынак складаецца з 4 асноўных частак: прытвор, трапезная, малітоўная зала і апсіда. Над прытворам шматярусная вежа – званіца.

Каментары