Знай свой край

Знай свой край

Валеўка. Царква Святых Пятра і Паўла.

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобласць, Навагрудскі раён, а.г. Валеўка, вул. Навагрудская

0

223

03.12.2024

Апісанне

Царква Святых Пятра і Паўла знаходзіцца ў аграгарадку Валеўка Навагрудскага раёна, недалёка ад маляўнічага возера Свіцязь. Гэта значны архітэктурны і культурны аб'ект, які прыцягвае ўвагу як мясцовых жыхароў, так і турыстаў. Царква Святых апосталаў Пятра і Паўла з'яўляецца адным з самых старых драўляных храмаў Беларусі, выкананы без адзінага цвіка і ні разу не зачыняўся за 300 гадоў. У сваіх творах гэты храм апісвалі Адам Міцкевіч і Уладзімір Караткевіч.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.45963929
Даўгата: 25.88648895

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Ольга Ерёменко

03.12.2024

Царква Святых апосталаў Пятра і Паўла - адзін з самых старых драўляных храмаў Беларусі, выкананы без адзінага цвіка і ні разу не зачыняўся за 300 гадоў.

Драўляная царква Святых апосталаў Пятра і Паўла, збудаваная ў стылі беларускага царкоўнага дойлідства, размешчана ў цэнтры аграгарадка на ўзвышшы. Яна з'яўляецца помнікам архітэктуры рэспубліканскага значэння.

У 1685 годзе тут быў заснаваны драўляны касцёл дамініканцаў. На працягу часу храм неаднаразова відазмяняўся і рэканструяваўся. Значная рэканструкцыя адбылася ў 1736 годзе.  З 30-х гадоў 19 стагоддзя храм дзейнічае як праваслаўная царква. Яна была асвечана ў гонар Святых апосталаў-Пятра і Паўла.

На жаль, старая Званіца храма не захавалася.  У першай палове 20 стагоддзя да храма была прыбудавана трох'ярусная Званіца.

У храме захаваўся трох'ярусны драўляны разьбяны іканастас з пазалотай, які быў прывезены ў пачатку 20 стагоддзя з сабора Варшавы, знішчанага ў 1926 годзе. Старадаўнія іконы для Варшаўскага сабора былі напісаныя мастаком Васняцовым. 

Будынак царквы адрозніваецца сіметрычнымі формамі, масіўнымі купаламі і выявамі святых на трохнефнай апсідзе. Царква абнесена невялікім драўляным плотам.

 Інтэр'ер царквы ўпрыгожаны абразамі і роспісамі, якія адлюстроўваюць багатую духоўную традыцыю рэгіёну.

Царква Святых Пятра і Паўла не толькі служыць месцам для набажэнстваў, але і з'яўляецца важным культурным цэнтрам, дзе праводзяцца розныя царкоўныя мерапрыемствы. Мясцовыя жыхары лічаць гэты храм самым сапраўдным унікальным месцам, дзе адчуваецца яднанне з Богам, дзе можна здабыць спакой і супакаенне.

Яна таксама прыцягвае ўвагу гісторыкаў і архітэктараў, якія цікавяцца беларускай спадчынай, бо з 18 стагоддзя да нас дайшла зусім невялікая колькасць драўлянай праваслаўнай і каталіцкай архітэктуры. 

Сёння царква актыўна функцыянуе і яе дзверы адкрыты для ўсіх жадаючых. Яна працягвае заставацца важным сімвалам веры і адзінства для мясцовай супольнасці.


Каментары

Усяго каментароў: 0