Навагрудак. Чыгуначны вакзал і аўтастанцыя
Славутасьць
Беларусь, Гродзенская вобл., Навагрудак, вул. А. Міцкевіча, 19 а.
0
53
04.02.2025
Апісанне
У Навагрудку па вуліцы Адама Міцкевіча знаходзіцца будынак аўтавакзала, які будаваўся ў пачатку 20 стагоддзя, як чыгуначны вакзал. У Першую сусветную вайну, калі гэту тэрыторыю акупавалі немцы, то яны правялі праз Навагрудак да Любчы вузкакалейную ветку чыгункі і выкарыстоўвалі яе для вайсковых мэтаў. У часы Польскай дзяржавы ў 1920 – я гады быў пабудаваны цагляны будынак чыгуначнага вакзала ў закапанскім стылі. Чыгунка выкарыстоўвалася да 1965 года. Затым будынак чыгуначнага вакзала прыстасавалі пад аўтавакзал.
Катэгорыі

Гістарычнае
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.5919836
Даўгата: 25.8191298
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
04.02.2025
Навагрудак. Чыгуначны вакзал і аўтастанцыя.
У старажытным горадзе Наваградку, які з'яўляецца першай сталіцай Вялікага Княства Літоўскага, ёсць вельмі шмат помнікаў архітэктуры і даўніны. Цікавымі аб'ектамі таксама з'яўляюцца і будынкі, якія ўзведзены ў часы Польскай дзяржавы 1921-1939 гадоў, калі Навагрудак з'яўляўся цэнтрам ваяводства.
У цэнтры горада па вуліцы Адама Міцкевіча знаходзіцца будынак аўтавакзала і будынак былога чыгуначнага вакзала. Вы будзеце здзіўлены, адкуль у горадзе чыгунка. А вось якая з гэтым будынкам звязаная цікавая гісторыя.
Падчас Першай сусветнай вайны, калі Заходняя Беларусь і Навагрудак апынуліся пад нямецкай акупацыяй, немцы ў 1916 годзе пабудавалі вузкакалейную чыгуначную дарогу на 70 кіламетраў ад станцыі Наваельня, якая вядзе ад лініі Баранавічы – Ліда. Дарогу праклалі праз Навагрудак да мястэчка Любча, што ў Навагрудскім раёне. Гэтую чыгунку немцы пабудавалі ў ваенных мэтах.
Пасля Рыжскага міру з 1921 года Навагрудак у складзе Польскай дзяржавы і становіцца горад цэнтрам ваяводства. У 1920-я гады будуецца з цэглы ў закапанскім стылі будынак чыгуначнага вакзала. Былі нават планы пашыраць кірунак чыгункі з Навагрудка аж да Ашмян.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны чыгунку аднавілі і выкарыстоўвалі для перавозу пасажыраў і грузаў. З развіццём аўтамабільнага транспарту, Значэнне мясцовай чыгункі значна зменшылася, і выкарыстоўваць яе стала немэтазгодна. У 1965 годзе чыгунку дэмантавалі. А будынак чыгуначнага вакзала прыстасавалі пад аўтавакзал.
Каментары
Усяго каментароў: 0