Навагрудак. Помнік Народнаму паэту Якубу Коласу
Славутасьць
Беларусь, Гродзенская вобл., Навагрудак, вул. А. Міцкевіча, 19 а.
0
71
04.02.2025
Апісанне
У цэнтры горада Навагрудка на вуліцы Адама Міцкевіча ўсталяваны помнік Народнаму паэту Беларусі Якубу Коласу. Не выпадкова менавіта тут на вуліцы Міцкевіча каля аўтавакзала ўсталяваны помнік Паэту, бо сапраўднае прозвішча Я. Коласа – Міцкевіч Канстанцін МІхайлавіч. Я. Колас упершыню наведаў Навагрудак у 1940 годзе і неаднойчы быў пасля Вялікай Айчыннай вайны, бо з'ўляўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР ад Навагрудскага раёна.
Катэгорыі

Гістарычнае

Літаратурны
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.59195176
Даўгата: 25.81880793
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
04.02.2025
Навагрудак. Помнік народнаму паэту Якубу Коласу.
У горадзе Навагрудак на вуліцы Адама Міцкевіча знаходзіцца помнік народнаму паэту Беларусі Якубу Коласу (1882-1956). Помнік усталяваны каля будынка аўтавакзала.
Чаму менавіта тут паставілі помнік народнаму Песняру? Сапраўднае прозвішча Якуба Коласа - Міцкевіч Канстанцін Міхайлавіч. Таму і ўсталявалі помнік Міцкевічу на вуліцы Міцкевіча.
Якуб Колас не раз быў у горадзе Навагрудак. Першы раз народны паэт наведаў горад у 1940 годзе. Паэт прыехаў не адзін, а ў складзе рэспубліканскай камісіі, якая займалася арганізацыяй мерапрыемстваў па ўвекавечанні памяці Адама Міцкевіча, бо выконвалася 85 гадоў з дня смерці геніяльнага паэта-земляка.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны Я. Колас не раз прыязджаў у Навагрудак, як паэт і ганаровы госць, бо ў тыя часы Я.Колас быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР ад Навагрудскага раёна.
Мясцовыя краязнаўцы і школьнікі распрацавалі краязнаўчы турыстычны маршрут "Ад Міцкевіча да Міцкевіча", дзе наведваюць родныя мясціны Адама Міцкевіча, а затым месцы, звязаныя з жыццём і дзейнасцю Якуба Коласа.
Каментары
Усяго каментароў: 0