Знай свой край

Знай свой край

Вялікая Сваротва. Свята-Троіцкая царква.

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобласць, Баранавіцкі раён, Вялікая Сваротва, Палявы завулак, 2А

0

255

11.10.2024

Апісанне

Калі вы хочаце ўбачыць унікальны трохкутны праваслаўны храм, то вам неабходна наведаць вёску Вялікая Сваротва Баранавіцкага раёна. Дабрацца туды няпроста, але пры жаданні можна. Туды вядзе некалькі дарог: адна праз Гарадзішча, другая праз вёску Моўчадзь.
Царква Святой Тройцы адрэстаўраваная і дзейная.
Вельмі незвычайны будынак храма трохкутнай формы. Алтар знаходзіцца збоку, а не напрыканцы будынка.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.37361128
Даўгата: 25.76752568

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

11.10.2024

Вялікая Сваротва. Свята-Троіцкая царква.

На ўскраіне вёскі Вялікая Сваротва да нашых дзён захавалася ўнікальная царква Святой Тройцы. Першы драўляны храм тут быў пабудаваны ў 18 стагоддзі. Цагляны будуецца на тым жа месцы ў 1823 годзе на грошы памешчыка Якуба Незабытоўскага. Новы храм поўнасцю паўтарыў архітэктурныя асаблівасці ранейшай будовы.


Будынак пабудаваны з цэглы і бутавага каменя. У 1868 годзе зрабілі іканастас. Ён быў афарбаваны ў блакітны колер, з пазалочанымі карнізамі, рамамі і разьбой, складаўся з 13 абразоў, размешчаных у адзін шэраг. На званіцы, пабудаванай асобна ад царквы, было тры званы, самы вялікі з якіх важыў каля трох пудоў.

У 1886 г. пры храме адкрылі царкоўна-прыходскую школу.


За савецкім часам храм знаходзіўся ў занядбаным стане.

У 2006-2009 гадах храм быў адрэстаўраваны. Цяпер яго тэрыторыя акультурана, вакол пабудавана каменная агароджа, а перад храмам стаяць каменныя арачныя вароты.

З 2012 года Сваротвінскі храм з'яўляецца помнікам архітэктуры і ахоўваецца дзяржавай. Царква дзейная.


Помнік архітэктуры класіцызму. Будынак цэнтрычны, трохкутны ў плане, з шатровым завяршэннем. Куты царквы выдзелены калонамі і руставанымі лапаткамі. Алтар знаходзіцца ў адным з трох кутоў храма, а ўнутраная прастора перакрыта плоскай столлю. Інтэр'ер атынкаваны і пабелены, падлога - цагляны.


Гэта адзіны храм у Беларусі, які мае ў плане трохкутную форму.

Чаму трохкутная - ніхто сказаць не можа. З гэтай нагоды вылучаліся розныя версіі: архітэктурныя, шматканфесійныя, эзатэрычныя і нават масонскія...

Каментары

Усяго каментароў: 0