Знай свой край

Знай свой край

Гродна. Новы замак.

Палац

Палац

Беларусь, Гродна, Замкавая вуліца, 20

0

285

24.10.2024

Апісанне

Новы замак у Гродне - гэта каралеўскі палац, збудаваны насупраць Старога замка ў перыяд з 1737 па 1752 гады. Будаўніцтва новага каралеўскага палаца было задумана Аўгустам ІІ, каралём польскім і вялікім князем літоўскім, але ажыццёўлена толькі пры Аўгусце ІІІ. Палац у Гродне павінен быў стаць каралеўскай рэзідэнцыяй і месцам правядзення генеральных сеймаў Рэчы Паспалітай.

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай палац перайшоў да ваеннага ведамства Расійскай імперыі. Спачатку тут размяшчаўся кадэцкі корпус, а потым вайсковы шпіталь. Падчас другой сусветнай вайны будынак моцна пацярпеў і зноў быў адбудаваны да 1952 года.

У 1991 палац быў перададзены ўстановам культуры, яго галоўны корпус і левае крыло заняў музей. Памяшканні былі рэканструяваны ў анфілады выставачных залаў, а частка іх прыстасавана пад запаснікі. Цяпер у Новым замку працуюць розныя пастаянныя экспазіцыі і часовыя выставы.

Катэгорыі

Платна

Платна

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Экспазіцыя

Экспазіцыя

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.6762271
Даўгата: 23.82540695

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

С Н

24.10.2024

Гродна. Новы замак.

Будаўніцтва новага каралеўскага палаца было задумана Аўгустам ІІ, каралём польскім і вялікім князем літоўскім. Палац у Гродне павінен быў стаць каралеўскай рэзідэнцыяй і месцам правядзення генеральных сеймаў Рэчы Паспалітай. Аднак будаўніцтва палаца было ажыццёўлена толькі пры Аўгусце ІІІ. Праект палацавага комплексу быў распрацаваны Карлам Фрыдрыхам Пёпельманам, прыдворным архітэктарам з Дрэздэна. Будаўніцтва працягвалася з 1737 па 1742 год.

Галоўны корпус у выглядзе літары "П" утвараў вялікі парадны ўнутраны двор - курданер. Сам будынак быў суразмерным і велічным, вытрыманым у стылі ракако. Яго фасады дзяліліся пілястрамі, былі ўпрыгожаны картушамі з маскамі, лепкай розных формаў. Маляўнічасць будынка ўзмацнялася спалучэннем насычанага цаглянага колеру чарапіцы і бела-ружовых плоскасцей фасада.

Галоўны ўваход вёў у вялікую Залу варты, упрыгожаную фрэскавымі роспісамі. Побач знаходзіліся першая прыёмная караля (Авальная зала), Сенатарская і Пасольская залы. Усе яны былі багата ўпрыгожаны ляпнымі картушамі і рокайлямі, фрэскавай імітацыяй архітэктурных дэталяў. Каралеўскія апартаменты знаходзіліся ў правым крыле палаца, а ў левым - памяшканні для прыдворных, слуг і аховы. Парадны двор замыкалі два аднапавярховыя будынкі — кардэгардыя і пякарня. Паміж імі захаваліся да нашых дзён у першапачатковым выглядзе агароджа і ўязная брама, пілоны якой вянчаюць скульптуры міфічных істот - сфінксаў з пульхнымі пуці. Слупы агароджы ўвянчаныя шлемамі з ваеннай атрыбутыкай.

Паколькі палац быў узведзены насупраць Старога замка, ранейшай рэзідэнцыі каралёў, з часам за ім замацавалася назва Новы замак. Пры Станіславе Аўгусце Панятоўскім у палацы былі зроблены вялікія рамонтныя работы пад кіраўніцтвам Джузэпэ Сака, прыдворнага архітэктара з Італіі, і дэкаратара Шымона Манькоўскага. Інтэр'еры былі перароблены ў стылі класіцызму.

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай палац перайшоў да ваеннага ведамства Расійскай імперыі. Спачатку тут размяшчаўся кадэцкі корпус, а потым вайсковы шпіталь. У сярэдзіне XIX стагоддзя ў палацы былі праведзены значныя рамонтныя работы, Авальная і Пасольская залы былі падзелены на некалькі памяшканняў. Будынак моцна пацярпеў падчас баёў за горад у 1944 годзе. Аднаўленнем палаца і прыстасаваннем яго пад адміністрацыйную ўстанову кіраваў архітэктар В. Вараксін.

У 1991 палац быў перададзены ўстановам культуры, яго галоўны корпус і левае крыло заняў музей. Памяшканні былі рэканструяваны ў анфілады выставачных залаў, а частка іх прыстасавана пад запаснікі. Цяпер у Новым замку прадстаўлены экспазіцыі “Новы замак. Падзеі і лёс», «Сакральнае мастацтва», «Выратаваныя каштоўнасці», «Зброя мінулых стагоддзяў», «Дзіўны свет прыроды». У Сенатарскай зале праводзяцца часовыя выставы.

Каментары

Усяго каментароў: 0