Гродна. Царква Раства Багародзіцы і манастыр.
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., г. Гродна, вул. Давіда Гарадзенскага, 3.
0
40
17.02.2025
Апісанне
У цэнтры Гродна на вуліцы Давіда Гарадзенскга знаходзіца праваслаўная царква Раства Багародзіцы і манастыр. У 12 стагоддзі тут была мураваная Прачысценская царква. У 17 стагоддзі уніяты пабудавалі царкву і манастыр базыльянаў. У 18 стагоддзі архітэктар Іосіф Фантана ІІІ пабудаваў мураваны храм і манастыр у стылі барока. У 19 стагоддзі святыня перайшла да праваслаўных вернікаў.
У савецкія часы манастыр зачынілі і тут быў Рэспубліканскі музей атэізму і гісторыі рэлігіі. У 1992 годзе святыню перадалі праваслаўным вернікам. Царква і манастыр дзейнічаюць.
Вэб сайт:
http://obitel-grodno.by/Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.67720573
Даўгата: 23.8264355
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
17.02.2025
Гродна. Царква Раства Багародзіцы і манастыр.
У гістарычным цэнтры Гродна прама каля замка знаходзіцца праваслаўная царква і манастыр. Храм асвячоны ў гонар Раства Багародзіцы. Каля царквы знаходзіцца жылы манастырскі і гаспадарчы корпус.
Першапачаткова храм быў пабудаваны, як уніяцкі ў часы Вялікага Княства Літоўскага. Раней на гэтым месцы ў 12 стагоддзі была пабудавана праваслаўная Прачысценская царква ў стылі Гродзенскай школы дойлідства.
Манастыр базыльянаў быў заснаваны ў 1632 годзе па ініцыятыве уніяцкага мітрапаліта Антонія Сялявы. Першая ігумення Базілія Сапега. У 1641 годзе манастыр меў толькі пяць манахінь. Пасля пажару 1647 года, які знішчыў старую царкву, была пабудавана новая царква Раства Багародзіцы. Храм згарэў у 1720 годзе.
У 1720 годзе пачалося будаўніцтва мураванай царквы і манастыра пад кіраўніцтвам архітэктара Іосіфа Фантана ІІІ (1700 – 1755). Сродкі на будаўніцтва выдаў уніяцкі мітрапаліт Леў Кішка. Святыня была асвечана ў 1751 годзе.
У 19 стагоддзі ў часы Расійскай імперыі манастыр перадалі праваслаўным вернікам. Царква была перабудавана. На тэрыторыі манастыра пабудавалі цёплую царкву Святога Сергія Раданежскага. Узведзены гаспадарчы будынак.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны манахіні пераехалі ў Жыровічы. У 1977 – 1992 гадах у манастыры працаваў Рэспубліканскі музей атэізму і гісторыі рэлігіі. У 1992 годзе царква і манастыр перададзена вернікам.
Каментары
Усяго каментароў: 0