Гродна. Палац Максімовіча.
Палац
Беларусь, Гродзенская вобл., г. Гродна, вул. Ажэшкі, 3.
0
43
17.02.2025
Апісанне
У гістарычным цэнтры Гродна на вуліцы Элаізы Ажэшка знаходзіца мураваны двухпавярховы будынак палац Максімовіча. Будынак узведзены ў 1803 годзе ў стылі класіцызму і прызначаўся для віцэ–губернатара К. Максімовіча. У 1812 годзе летам у час вайны з Напалеонам тут на некалькі дзён спыняўся Жэром Банапарт, брат Напалеона. Потым тут былі розныя дзяржаўныя ўстановы. У пачатку 20 стагоддзя, калі губернатарам Гродзенскай губерніі быў Пётр Сталыпін, то Сталыпін неаднойчы бываў у палацы. У рэвалюцыйныя гады ў 1920 годзе тут быў Ф. Дзяржынскі. У часы Польскай дзяржавы і ў гады СССР працавалі дзяржаўныя ўстановы.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.6829367
Даўгата: 23.83459638
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
17.02.2025
Гродна. Палац Максімовіча.
У горадзе Гродна на пешаходнай частке вуліцы Ажэшка знаходзіца мураваны двухпавярховы палац Максімовіча. Будынак узведзены ў пачатку 19-га стагоддзя ў стылі класіцызму.
Пабудавалі палац для гродзенскага віцэ–губернатара Канстанціна Максімовіча (1768 - 1831) у 1803 годзе. У вайну з французамі у 1812 годзе ў палацы некалькі дзён быў штаб Жэрома Банапарта. Жэром Банапарт (1784 - 1860) - самы малодшы брат Напалеона І Банапарта, кароль Вестфаліі, маршал Францыі.
Затым у будынку размяўчаліся розныя дзяржаўныя ўстановы: губернская ўправа, архіў, дэпартамент дзяржаўнай скарбніцы, канцылярыя падатковай інспекцыі, скарбовая палата і рэстаран.
У гады польска–савецкай вайны летам 1920 года тут нейкі час размяшчаўся рэвалюцыйны камітэт горада Гродна, і на пару дзён тут спыняўся Фелікс Дзяржынскі (1877 - 1926) – расійскі савецкі грамадскі і палітычны дзеяч, заснавальнік ВЧК.
Пасля Рыжскага міру 1921 года Гродна апынулася да 1939 года пад уладай Польскай дзяржавы. У палацы Максімовіча працавала кантора Гродзенскага павятовага стараства, Міністэрства фінансаў, Міністэрства грамадзкіх працаў, мясцовы музей, ашчадная каса Гродзенскага павета і рэдакцыя «Газэты польскай зямлі Гарадзенскай».
У савецкія часы пасля Вялікай айчыннай вайны ў будынку працаваў Выканаўчы камітэт абласнога Савета народных дэпутатаў.
На будынку ўсталяваны мемарыяльныя шыльды П. Сталыпіну і Ф. Дзяржынскаму.
Каментары
Усяго каментароў: 0