Знай свой край

Знай свой край

Гродна. Дом Анцылевіча (вул. Замкавая, 17).

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Гродзенская вобл., г. Гродна, вул. Замкавая, 17.

0

31

26.02.2025

Апісанне

У Гродне на вуліцы Замкавай знаходзіцца Дом Анцылевіча. Узведзены дом у часы Расійскай імперыі ў 1912 годзе і належаў саветніку Анцылевічу. Будынак мураваны, атынкаваны і двухпавярховы. Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў будынку працавала пажарная ахова Міністэрства ўнутраных спраў і добраахвотнае пажарнае таварыства. На сённяшні момант тут размяшчаюцца толькі жылыя кватэры.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.67793493
Даўгата: 23.82522069

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

26.02.2025

Гродна. Замкавая вуліца. Дом Анцылевіча.

У горадзе Гродна каля каралеўскага замка, на скрыжаванні вуліц Замкавай і Давіда Гарадзенскага (па адрасе вул.Замкавая, 17), знаходзіцца Дом Анцылевіча. Будынак мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Узведзены дом у часы Расійскай імперыі ў 1912 годзе, і належаў саветніку Анцылевічу. Будынак узведзены на тым месцы, дзе быў флігель каралеўскай стайні часоў Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, бо побач знаходзяцца два Каралеўскія замкі.


Будынак мураваны, атынкаваны і двухпавярховы. Пабудаваны з цэглы. Мае ў плане прамавугольнік з унутраным дваром. Ёсць карніз і паміж паверхамі дэкаратыўны пояс. Старажытныя балконы не захаваліся, і зроблены новыя, якія стылізаваныя пад даўніну.


Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў будынку працавала пажарная ахова Міністэрства ўнутраных спраў і добраахвотнае пажарнае таварыства. На дадзены момант тут размяшчаюцца толькі жылыя кватэры.

Каментары

Усяго каментароў: 0