Знай свой край

Знай свой край

Гродна. Будынак былой Карэтнай (вул. Замкавая, 18).

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Гродзенская вобл., г. Гродна, вул. Замкавая, 18.

0

28

26.02.2025

Апісанне

У Гродне на вуліцы Замкавай захаваўся старадаўні будынак былой карэтнай 18-19-га стагоддзяў. Цяперашні будынак пабудаваны ў канцы 18 стагоддзя. У тыя часы гэта была Карэтная. У 1831 годзе дом адносіўся да турмы. Потым у будынку была казарма. У 1920-я гады пры Польшчы дом належаў дзяржаве, і тут размяшчалася таксама казарма. Пасля вайны ў будынку працаваў суд. На дадзены момант тут размяшчаюцца крамы і розныя ўстановы.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.6776213
Даўгата: 23.8254875

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

26.02.2025

Гродна. Замкавая вуліца, 18. Будынак былой Карэтнай.

У горадзе Гродна на скрыжаванні вуліцы Замкавай і вуліцы Давіда Гарадзенскага (вул. Замкавая, 18) знаходзіцца каменны двухпавярховы помнік архітэктуры 18 - 19-га стагоддзяў.


       У часы Вялікага Княства Літоўскага ў перыяд валочнай померы 1560 года гэтая плошча зямлі належала лендвойту горада Гродна. А ўжо ў інвентары за 1680 год зямля згадваецца наступным чынам: на «вуліцы з Падола міма Старое Панны», як «пляц жыдоўскi, забудаваны, на якiм жыд жыве».


            Сённяшні помнік пабудаваны паміж 1783 і 1795 гадамі. У тыя часы гэта быў аднапавярховы дом для гаспадарскага прызначэння. Тут ставілі карэты. Ужо ў часы Расійскай імперыі ў 1831 годзе дом адносіўся да турмы. Магчыма, што тут было жылое памяшканне для салдат турэмнай аховы. Пазней на працягу 19-га стагоддзя ў будынку размяшчалася казарма. Спачатку юнкерская казарма, а потым для губернскага гарнізоннага батальёна ў 1887 годзе. На мяжы 19 – 20-га стагоддзяў быў надбудаваны другі паверх.


          Пасля Рыжскага міру ў 1921 годзе Гродна адышоў да Польшчы да 1939 года да прыходу савецкай улады. І ў гэты перыяд у 1920–я гады дом належаў дзяржаве, і тут размяшчалася казарма.        


            Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў будынку працавала судовая ўстанова. Цяпер у гэтым доме знаходзяцца крамы і розныя ўстановы: цырульня, крама "Беларускі лён" і кавярня з простай назвай.... "Проста кафэ".

Каментары

Усяго каментароў: 0