Гродна. Помнік князю Давіду Гарадзенскаму.
Славутасьць
Беларусь, Гродзенская вобл., г. Гродна, вул.
0
357
09.11.2024
Апісанне
У Гродне за некалькі крокаў ад старажытных замкаў, на скрыжаванні вуліц Давіда Гарадзенскага і вуліцы Замкавай, турыстаў сустракае помнік, які прысвечаны князю Давіду Гарадзенскаму. Староста Гродзенскі князь Давыд Гарадзенскі (1283-1326) пакінуў вялікі след у гісторыі Гродна.
У 2018 годзе быў усталяваны помнік, які выкананы з шэрага граніту. Паводле легенды князь быў пахаваны ў Гродне каля Каложскай царквы.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.67757235
Даўгата: 23.82514263
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
09.11.2024
Гродна. Помнік князю Давіду Гарадзенскаму.
Некалькі гадоў таму ў самым цэнтры горада Гродна быў усталяваны помнік князю Давіду Гарадзенскаму. Быў праведзены гарадскі конкурс, знайшоўся спонсар, гэта прадпрымальнік Анатоль Карабач, і пры падтрымцы Гродзенскай праваслаўнай епархіі помнік быў усталяваны на вуліцы Давіда Гарадзенскага прама на шляху да гродзенскіх замкаў.
Князь Давыд Гарадзенскі (1283 – 1326) - староста Гарадзенскі, выбітны палкаводзец часоў Вялікага князя літоўскага Гедыміна. Подзвігі князя апісаны ў многіх літаратурных і гістарычных крыніцах.
Падчас правядзення конкурсу было прапанавана 13 праектаў. Перамог скульптар Сяргей Аганаў. Помнік ствараўся некалькі месяцаў і быў урачыста адкрыты ў чэрвені 2018 года. Вага помніка складае 16 тон, а вышыня-3,7 метра. Скульптура зроблена з граніту. Князь Давыд Гарадзенскі ў левай руцэ трымае крыж Ефрасінні Полацкай, а ў правай меч. На тыльным баку помніка намаляваны шчыт і Каложская царква, каля якой князь быў пахаваны.
На помніку знаходзіцца надпіс " слаўнаму продку, сыну св.Цімафея (Даўмонта) і Прп. Марфы, мужнаму абаронцу Айчыны са шчырай удзячнасцю ад нашчадкаў Гродзенскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы і мецэната Карабача Анатоля Анатольевіча».
Каментары
Усяго каментароў: 0