Знай свой край

Знай свой край

Гродна. Палац Валіцкага.

Палац

Палац

Беларусь, Гродзенская вобл., г. Гродна, вул. Мітрапаліта Філарэта, 1.

0

37

17.02.2025

Апісанне

У горадзе Гродна ў гістарычным цэнтры Гарадніца знаходзіца мураваны трохпавярховы палац. Спачатку ён належыў чыноўніку ў часы караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага Антонію Дзяконскаму. Потым палац перайшоў да мецэната і авантурыста Міхала Валіцкага. Затым тут размяшчаліся ваенныя.

У 19 стагоддзі будынак належыў праваслаўнай царкве. Пасля Першай сусветнай вайны тут былі розныя арганізацыі, і ў тым ліку беларуская гімназія. У савецкія часы будынак займалі установы адукацыі. У апошнія гады палац перадалі праваслаўнай царкве і зараз тут знаходзіцца Гродзенскае епархіальнае ўпраўленне.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.68518494
Даўгата: 23.83146191

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

17.02.2025

Гродна. Палац Валіцкага.

У горадзе Гродна крыху далей ад адміністрацыйнага цэнтра і замка знаходзіцца гістарычны раён Гарадніца. Гэты квартал ствараўся ў 18 стагоддзі гарадзенскім старастай Антоніем Тызенгаўзам. Тут захаваўся парк імя Жана Эмануэля Жылібера, вакольныя вуліцы, плошча Антонія Тызенгаўза і палац Валіцкага.


 Гэты будынак узводзіцца ў 1776 – 1793 гадах па праекту архітэктара Я. Мёзера. Палац кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі перадаў будынак падскарбію надворнаму літоўскаму Антонію Дзяконскаму.


Напрыканцы 18 стагоддзя пасля падзелаў Рэчы Паспалітай гаспадаром палаца стаў мецэнат і авантурыст Міхал Валіцкі, які меў пад Гродна маёнтак у мястэчку Азёры. Валіцкі вучыўся ў езуітаў. Потым жыў у Еўропе і нейкі час быў нават сябрам і фаварытам французскай каралевы Марыі Антуанеты. Іграў у карты ў пары з каралевай, вызначаўся арыстакратычнымі манерамі. Меў вялікі поспех у гульні ў карты. Пасля Гродна жыў у сталіцы Расійскай імперыі ў Пецярбургу. Быў вельмі папулярны і вядомы ў свецкіх колах. Сваё зямное жыццё скончыў у Вільні.


У 1812 годзе перад вайной у палацы размяшчаўся казачы корпус Матвея Платава. Потым будынак перайшоў да праваслаўнай царквы. У 1921 годзе ў будынку была беларуская гімназія. У савецкі перыяд у будынку быў Дом піянераў. Некалькі год таму помнік перадалі праваслаўнай царкве.

Каментары

Усяго каментароў: 0