Знай свой край

Знай свой край

Свяцк. Палац Валовічаў.

Палац

Палац

Беларусь, Гродзенская вобласць, в. Свяцк

0

291

22.10.2024

Апісанне

У 17 км на паўночны захад ад цэнтра Гродна знаходзіцца невялікая вёска пад назвай Свяцк, вядомая размешчаным у ёй палацава-паркавым ансамблем Валовічаў. Валовічы - старажытны польска-літоўскі дваранскі і графскі род.
Комплекс складаецца з цэнтральнага палаца з бакавымі крыламі, капліцы і гаспадарчых пабудоў. Палац збудаваны ў канцы 18-га стагоддзя ў якасці радавой рэзідэнцыі Валовічаў. Пабудаваны па праекце італьянскага архітэктара Джузэпэ дэ Сака. Вакол размешчаны парк з сістэмай сажалак.
З'яўляецца помнікам архітэктуры і садова-паркавага мастацтва другой паловы XVIII – пачатку XIX стагоддзя, аб'ект Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
За сваю прыгажосць Свяцкі палац часта называюць "беларускім Версалем".

Вэб сайт:

https://sviatskipalac.by

Катэгорыі

Платна

Платна

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Паркавая зона

Паркавая зона

На рэстаўрацыі

На рэстаўрацыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Экспазіцыя

Экспазіцыя

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.79756944
Даўгата: 23.66086207

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

С Н

22.10.2024

Свяцк. Палац Валовічаў.

Пачаткам будаўніцтва палацава-паркавага комплексу лічыцца 1779 год, калі па ініцыятыве гродзенскага маршалка Юзэфа Валовіча, ідэйнага натхняльніка праекта, яго ўвасабленне ў жыццё пачаў вядомы, таленавіты і вельмі папулярны ў той час італьянскі архітэктар Джузэпэ Сака. Менавіта дзякуючы яго лёгкай руцэ палац і паўстаў перад людзьмі ва ўсім яго харастве, злучыўшы ў сабе найбольш характэрныя рысы адразу трох стыляў: барока, класіцызму, а ва ўнутраным убранні - рамантызму.

Пасля смерці ў 1779 годзе Юзэфа Валовіча справу бацькі па ўзвядзенні палацава-паркавага комплексу працягнуў яго сын Антоній. Да працы былі прыцягнуты лепшыя - вядомыя мастакі Смуглевіч і Манькоўскі, італьянскі жывапісец Тамбары. Цэлая каманда талентаў працавала над стварэннем гэтай жамчужыны для таго, каб яна стала не проста рэзідэнцыяй выхаднога дня, а сапраўдным радавым маёнткам, радавым гняздом старажытнага беларускага шляхецкага роду Валовічаў.

У час Першай сусветнай вайны палац быў пашкоджаны і разрабаваны, у парку загінулі рэдкія пароды дрэў. У 1930 годзе палац стаў уласнасцю дэпартамента аховы здароўя Польшчы, і ў яго сценах размясціўся элітны рэабілітацыйны цэнтр. З 1946-га ў будынку размяшчаўся шпіталь для інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны, а з 1971-га па 2005-ы - санаторый для хворых на туберкулёз.

У 2009-м палацава-паркавы комплекс перададзены ААТ "Санаторый "Азёрны". А з 2019-га пачаліся актыўныя работы па рэстаўрацыі палацавага комплексу і аднаўленні паркавай зоны. У наш час, комплекс даступны для наведвання: перш за ўсё, сама тэрыторыя комплексу і прыдварцовая плошча з унікальнай гістарычнай атмасферай часоў Валовічаў. Таксама ў палацава-паркавым комплексе "Вялікі Свяцк Валовічаў" функцыянуе ўтульная камфартабельная гасцініца "Свяцкі Палац" на 22 нумары. Рэканструкцыя працягваецца.

Каментары

Усяго каментароў: 0