Знай свой край

Знай свой край

Воранава. Палац Сцыпіёнаў.

Сядзіба

Сядзіба

Беларусь, Гродзенская вобл., Воранаўскі р., Воранава, вул. Школьная

Апісанне

Самым старым будынкам раёнага гарадка Воранава лічыцца палац Сцыпіёнаў, якія пачалі гаспадарыць у мястэчку з пачатку 18 стагоддзя. Адны даследчыкі пішуць, што палац пабудаваны ў 18 стагоддзі, а іншыя, што ў 19-м. Будынак мураваны аднапавярховы, мае сіметрычную кампазіцыю. Каля палаца захаваўся парк і два флігеля. У савецкія часы ў былым маёнтку была школа.

Катэгорыі

На рэстаўрацыі

На рэстаўрацыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Гідралагічны

Гідралагічны

Батанічны

Батанічны

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

04.12.2024

Воранава. Палац Сцыпіёнаў

Недалёка ад мяжы з Літвой знаходзіца невялікі раёны гарадок Воранава, які налічвае ўсяго некалькі тысч жыхароў. Вядзе сваю гісторыю мястэчка з 16 стагоддзя і называлася яно ў тыя часы Балотна, бо тут працякае невялікая рачулка Балатнянка.

У часы Вялікага княства Літоўскага гарадок належыў магнатам Гаштольдам, якія фундавалі тут касцёл. Потым маёнтак Балотна належыў Давойнам, а ў пачатку 18 стагоддзя Масевічу, мсціслаўскаму ваяводзе. У 1720 – х гадах новымі гаспадарамі сталі Сцыпіёны. Першым іх уладальнікам быў Ян Сцыпіён дэль Кампа, стараста лідскі і кашталян смаленскі. Даследчыкі лічаць, што сучасная назва мястэчка Воранава пайшла ад імя жонкі сына Сцыпіёна, якую звалі Варэна. У 1735 годзе Ян Сцыпіён заснаваў у Воранаве школу і калегіўм піяраў пры каталіцкім кляштары. Потым гэты калегіўм перавялі ў іншы горад. Лічыцца, што менавіта Сцыпіёны пабудавалі мураваны палац, які захаваўся да нашага часу.

 З 1893 года Воранавым валодалі прадстаўнікі роду Зарэцкіх. Затым маёнтак у Зарэцкіх набыў Шванебах. Каля былога палаца да нашага часу захаваўся парк і два возера. Калісці да сядзібы вяла ліпавая алея, але дрэвы састарэлі і іх нядаўна спілавалі. Побач захавалася два флігеля, якія былі пабудаваны для прыслугі. Калі ў палацы была школа пры Савецкім Саюзе, то ў адным флігелі была касцялянская, а ў іншым жылі настаўнікі.

Палац Сцыпіёнаў выглядае досыць сціпла. Гэта мураваны аднапавярховы будынак. Пабудаваны мабыць першапачаткова ў стылі барока, а потым перабудаваны ў 19 стагоддзі пад класіцызм. Некаторыя даследчыкі пішуць, што будынак узведзены ў 19 стагоддзі.

Зараз палац безгаспадарчы. Школу перавялі ў іншы будынак.

Каментары