Знай свой край

Знай свой край

Гродна. Замкавы мост.

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Гродзенская вобл., г. Гродна, вул. Замкавая, 22.

0

28

27.02.2025

Апісанне

У горадзе Гродна можна пабачыць мноства помнікаў архітэктуры і два каралеўскія замка. Некалькі год таму прайшла рэканструкцыя Старага Замка караля Стэфана Баторыя, і ў гэты ж час адрамантавалі мураваны мост пры замку. Даследчыкі лічаць, што замкавы мост з'яўляецца старэйшым мураваным мастом на Беларусі. Мост узведзены ў 16 – 17 стагоддзі ў абарончым стылі з байніцамі. У часы Расійскай імперыі мост двойчы рамантавалі.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.67698844
Даўгата: 23.82397574

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

27.02.2025

Гродна. Замкавы мост.

      У горадзе Гродна вы абавязкова прыйдзеце паглядзець на два каралеўскія замка, якія знаходзяцца побач. Тут іх два: Стары замак 16 стагоддзя Стэфана Баторыя, і Новы замак 18 стагоддзя. Калі будзеце падыходзіць да Старога замка Баторыя, то звярніце ўвагу на мураваны мост, па якому вы ідзёце. Гэта самы стары мураваны мост на тэрыторыі нашай краіны.


            Першы драўляны мост тут існаваў з часоў заснавання замка. А ў 16 – 17 стагоддзі ўзведзены мураваны мост, які дайшоў да нашага часу і які быў некалькі разоў адрамантаваны і мадэрнізаваны. На гравюры 1568 года мост намаляваны драўляны. У другой палове 16 стагоддзя ў часы Вялікага Княства Літоўскага, пры карале Баторыі прайшла перабудова Старога замка і некаторыя даследчыкі лічаць, што ў той час узведзены і мураваны мост. Захаваўся інвентар 1680 года, дзе напісана, што мост быў пабудаваны па абарончаму тыпу на перылах якога размяшчалася 16 вежаў–байніц.


         У 18 стагоддзі байніцы з маста ўбралі. У перыяд Расійскай імперыі мураваны мост два разы рамантавалі. Рамонт адбываўся згодна сметы і праекта, які быў зацверджаны Саветам Міністэрства шляхоў зносін. Надзіранне за працай будаўнікоў праводзіў супрацоўнік міністэрства паручык Арнольд. У 1852 годзе ў час рэканструкцыі маста рамантавалі парапеты і рабілі новую атынкоўку, якая пачала адпадаць па прычыне моцных маразоў.


          У гады незалежнасці Рэспублікі Беларусь адбылася рэканструкцыя Старога Замка Стэфана Бторыя. Быў таксама адрамантаваны і старажытны мост.

Каментары

Усяго каментароў: 0