Знай свой край

Знай свой край

Гродна. Помнік князю Вітаўту.

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Гродзенская вобл., г. Гродна, вул. Замкавая.

0

318

09.11.2024

Апісанне

Усе госці Гродна наведваюць старадаўнія замкі горада: Стары і Новы. А паміж замкамі знаходзіцца помнік вялікаму князю Літоўскаму Вітаўту (1350-1430), пры якім Вялікае Княства Літоўскае набыло найбольшую магутнасць.

Гродна быў адной з рэзідэнцый Вітаўта, і тут ён бываў не раз. У пачатку 1990-х гадоў літоўскі фонд культуры падарыў гораду гэты помнік. І з таго часу Вітаўт Вялікі, як яго часам у нас называюць, сустракае нашых гасцей пры наведванні замкаў.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.6768676
Даўгата: 23.82443364

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

09.11.2024

Гродна. Помнік князю Вітаўту

У Гродне падчас вашай прагулкі па вуліцы Замкавай вы абавязкова прыйдзеце да старога і Новага замкаў. І перад тым як наведаць старадаўнія беларускія цьвердзі, вы ўбачыце невялікі сціплы драўляны помнік. Гэта скульптура вялікага князя літоўскага Вітаўта Вялікага (1350 -1430).


Помнік князю тут паўстаў не выпадкова. Тут у Гродне была рэзідэнцыя князя Вітаўта і менавіта адсюль князь павёў свае войскі на Грунвальдскую бітву, у якой атрымаў бліскучую перамогу. Вітаўт Вялікі-князь Гарадзенскі, Луцкі, вялікі князь літоўскі, кароль гусітаў. Сын князя Кейстута і пляменнік князя Альгерда, стрыечны брат караля Польшчы Ягайлы.


Стаў яшчэ пры жыцці называцца Вітаўтам Вялікім, дзякуючы свайму паспяховаму праўленню ў Вялікім Княстве Літоўскім. Менавіта пры Вітаўце княства Літоўскае набыло найбольшую магутнасць, і яго межы праходзілі ад Мажайска да Беластока і ад Чорнага мора да Балтыкі.


Помнік быў падораны гораду Гродна ў пачатку 1990-х гадоў, і ўяўляе з сябе драўляную скульптуру Вітаўта, якая ўсталяваная паміж Старым і Новым замкам. Каля помніка звычайна прадаюць сувеніры і вырабляюць памятныя старадаўнія манеты.

Каментары

Усяго каментароў: 0