Гродна. Будынак універмага (вул.Савецкая, 18).
Славутасьць
Беларусь, Гродзенская вобл., г. Гродна, вул. Савецкая, 18.
0
42
25.02.2025
Апісанне
На пешаходнай вуліцы Савецкай у горадзе Гродна знаходзіцца ўнівермаг, які пабудавалі ў два этапы: у 1959 годзе і ў 1970–я гады. На месцы будынка размяшчаліся старажытныя хаты: дом л.Волянского і дом Баркоўскага.
У доме Валянскага размяшчаўся гатэль "Еўропа". У гэтым гатэлі працаваў кіраўніком Карл Олеша - бацька вядомага пісьменніка, сатырыка, драматурга і паэта Юрыя Олешы (1899 – 1960). Гатэль быў створаны Капланам. Потым гатэль належаў Людвіку Марыяну Баркоўскаму і Луізе Ваўкавыскай.
Падчас вайны будынак быў пашкоджаны.
Катэгорыі

Гістарычнае
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.6825174
Даўгата: 23.83163263
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
25.02.2025
Гродна. Будынак Універмага.
У горадзе Гродна на пешаходнай вуліцы Савецкай знаходзіцца сучасны будынак універмага, які пабудавалі ў 1959 годзе. Раней на гэтым месцы было некалькі старажытных будынкаў розных часоў і стыляў.
На месцы ўнівермага знаходзіўся дом Л. Валянскага.
У гэтым будынку размяшчаўся вядомы ў горадзе гатэль "Еўропа". Нейкі час у гэтым гатэлі працаваў кіраўніком Карл Олеша – бацька вядомага пісьменніка, сатырыка драматурга і паэта Юрыя Олешы (1899-1960). Перш за ўсё мы гэтага пісьменніка ведаем з дзяцінства па яго твору «Тры таўстуна».
Гатэль быў узведзены ў стылі эклектыкі і быў заснаваны Сімай і Меерам Капланамі. Пасля пажару 1885 года Капланы прадалі дом Людвіку Марыяну Баркоўскаму. А той прадаў гатэль у 1912 годзе Луізе Ваўкавыскай, якая была шляхетнага роду.
Падчас вайны будынак быў пашкоджаны, але ў 1947 годзе планавалася яго адрэстаўраваць і быў зроблены праект па яго аднаўленні. Аднак старадаўні будынак знеслі і быў узведзены універмаг.
У 1970-я гады да старога будынка ўнівермага прыбудавалі новы корпус. Пры гэтым знеслі некалькі старых пабудоў. Тут былі дамы Баркоўскага з крамамі Левінсона, Мусоўскага і Пілецкага.
З 1911 года пачаў працу кінатэатр «Люкс» - гэта адзін з найстарэйшых кінатэатраў, заснаваным Рамуальдам Завiстоўскiм.
У часы Польскай дзяржавы кінатэатр стаў называцца "Ліра", а потым "Аполла". Пасля прыходу савецкай улады ў перыяд 1939-1941 гадоў называўся "ІІІ Інтэрнацыянал". Пасля вайны называўся "Спартак".
У перыяд 1884-1900 у доме Баркоўскага працавала фотамайстэрня Мардуха Шаламовіча Папірнага. Потым майстэрня належала Красіку. Размяшчалася натарыяльная кантора Гардынскага і кнігарня Тракеніцкага.
Каментары
Усяго каментароў: 0