Знай свой край

Знай свой край

Гродна. Будынак акруговага суда (вул. Савецкая, 31).

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Гродзенская вобл., г. Гродна, вул. Савецкая, 31.

0

33

24.02.2025

Апісанне

У горадзе Гродна ўзвышаецца старадаўні каменны трохпавярховы будынак былога акруговага суда на пешаходнай вуліцы Савецкай. Першапачаткова гэта быў Палац князёў Масальскіх, які быў значна перабудаваны ў 1884 годзе.
У будынку суда адбываліся гучныя палітычныя працэсы міжваеннай Польшчы. У 1925 годзе праходзіў «Працэс 72–х».
Таксама, у будынку працавала некалькі крам і ўстаноў: цырульня, аптэчны склад, вінаватая крама, крама бялізны і галантарэі «Геркулес», крама па продажы тытуню.

Пасля вайны ў будынку працавала абласная пракуратура, абласны камітэт "Чырвонага Крыжа", спажывецкая крама, Таварыства "Ураджай", крама "Верасок". Цяпер у гэтым доме працуе абласное аддзяленне ГА" Беларускі Саюз пісьменнікаў", бар "Рэтра Піца" і іншыя ўстановы.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.68244619
Даўгата: 23.8323789

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

24.02.2025

Гродна. Вуліца Савецкая. Будынак акруговага суда.

У горадзе Гродна на пешаходнай вуліцы Савецкай ёсць каменны трохпавярховы будынак (дом № 31), дзе раней размяшчаўся Гродзенскі акруговы суд. Будынак мае статус помніка архітэктуры.


Будынак перабудаваны з палаца князёў Масальскіх і набыў рысы стылю эклектыкі. Дом быў значна перабудаваны ў 1884 годзе. Аўтар праекта архітэктар Васіль Фёдаравіч Небольсин (1822-1900). Архітэктар падышоў да перабудовы гістарычнага будынка вельмі адказна і здолеў аб'ядноўваць розныя архітэктурныя стылі.

Старажытныя падвалы палаца Масальскіх, дзе цяпер кафэ, былі прыстасаваныя пад склады і гаспадарчыя памяшканні акруговага суда.


Пасля Рыжскага міру 1921 года Гродна трапіў пад уладу польскай дзяржавы да 1939 года да прыходу савецкай улады. І ў гэты час у будынку суда адбываліся гучныя палітычныя працэсы міжваеннай Польшчы. У 1925 годзе праходзіў «працэс 72–х». Гэта быў суд над беларускімі партызанамі, якія ў 1922-1923 гадах дзейнічалі ў Белавежскай пушчы і ў Беластоцкім ваяводстве.


У будынку працавала некалькі крам і ўстаноў: цырульня Данілеўскага, аптэчны склад Д.Гурвіч, вінаводачная крама Ф. Кжамiньскай, крама бялізны і галантарэі I. Гаруты "Геркулес", крама па продажы тытуню I. Астрынскага.


Пасля вайны ў будынку працавала абласная пракуратура, абласны камітэт "Чырвонага Крыжа«, спажывецкая крама, дзе ўпершыню ў Гродне былі ўсталяваныя аўтаматы па продажы газаванай вады, Таварыства "Ураджай", крама "Верасок" з цэхам па вырабе кандытарскіх вырабаў.


Цяпер у гэтым доме працуе абласное аддзяленне ГА" Беларускі Саюз пісьменнікаў", бар "Рэтра піца", кавярня, турыстычная фірма і іншыя ўстановы. 


Будынак прымыкае да дома па вуліцы Ажэшкі, 1.

Каментары

Усяго каментароў: 0