Гродна. Будынак былога рамеснага вучылішча Э. Бергмана.
Славутасьць
Беларусь, Гродзенская вобл., г. Гродна, вул. Вялікая Траецкая, 4.
0
17
03.03.2025
Апісанне
У Гродне на вуліцы Вялікая Траецкая знаходзіцца будынак медыцынскага ўніверсітэта. Дом пабудавалі ў 1930-я гады ў часы Польскай дзяржавы па праекце Варшаўскага архітэктара Н. Лістыцье ў стылі канструктывізму. Будынак быў вядомы як рамеснае вучылішча Эліязара Бергмана. Тут рыхтавалі механікаў, кавалёў і слесараў.
У савецкія гады пасля вайны працавалі наступныя ўстановы адукацыі: рамеснае вучылішча № 14, вучылішча металістаў, Гродзенскае вучылішча № 7.
Зараз у будынку Гродзенскі медыцынскі ўніверсітэт.
На будынку ўстаноўлены 2 памятныя шыльды.
Катэгорыі

Гістарычнае
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.68265604
Даўгата: 23.83095766
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
03.03.2025
Гродна. Рамеснае вучылішча Э. Бергмана.
У горадзе Гродна на старадаўняй вуліцы Вялікая Траецкая знаходзіцца вышынны вялікі будынак медыцынскага ўніверсітэта. Будынак размяшчаецца на павароце з вуліцы Вялікая Траецкая на вуліцу Віленская.
Дом узведзены ў 1930-я гады ў часы Польскай Рэспублікі па праекце Варшаўскага архітэктара Н. Будынак створаны ў папулярным у тыя часы стылі канструктывізму. Даследнікі адзначаюць, што дадзены дом пабудаваны ў стылі «ампірнага» канструктывізму. Будынак каменны, трохпавярховы. Было вядома як рамеснае вучылішча Эліязара Бергмана.
Рамесная школа была заснавана яшчэ ў часы Расійскай імперыі ў 1902 годзе. Установа адукацыі размяшчалася спачатку ў будынку № 57 каля вялікай Харальнай сінагогі па вуліцы Вялікая Траецкая.
У вучылішчы рыхтавалі механікаў, кавалёў і слесараў. У 1920-я гады працавала аддзяленне для дзяўчынак па кройцы і шыццю. Навучалася ў вучылішчы каля 100 чалавек, а дырэктарам быў М.Гажаньскі.
У савецкія часы пасля Вялікай Айчыннай вайны працавалі таксама ўстановы адукацыі: рамеснае вучылішча № 14, вучылішча металістаў, Гродзенскае вучылішча № 7.
Затым будынак перадалі Гродзенскаму медыцынскаму ўніверсітэту, які і цяпер тут знаходзіцца.
На будынку ля галоўнага ўваходу ўстаноўлены дзве памятныя шыльды: падпольшчыкам А. Роліку і I. Шчаснаму, якія вучыліся ў рамесным вучылішчы, і заслужанаму дзеячу навук БССР М. Караблеву.
Каментары
Усяго каментароў: 0