Гродна. Крывая афiцына.
Славутасьць
Беларусь, Гродзенская вобл., г. Гродна, Плошча Тызенгаўза, 4.
0
37
17.02.2025
Апісанне
У горадзе Гродна ў гістарычным квартале Гарадніцы знаходзіцца старажытны будынак 18-га стагоддзя пад назвай 'Крывая афіцына'. Будынак быў спецыяльна ўзведзены ў 1770–я гады для тэатральнай і музычнай школы, і лічыцца першым у сваім родзе ва Усходняй Еўропе і ў Еўропе ў цэлым.
Будынак узведзены прыдворнымі архітэктарамі караля Рэчы Паспалітай Станіслава Панятоўскага. У школе вучылі спевам, танцам, тэорыі музыкі і нотнай грамаце. Першапачаткова будынак быў двухпавярховы, а потым у час перабудовы ўзнік пазней трэці паверх.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.68490499
Даўгата: 23.83488526
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
17.02.2025
Гродна. Крывая афiцына.
У горадзе Гродна у гістарычным квартале на плошчы Тызенгаўза знаходзіца помнік архітэктуры пад назвай 'Крывая афіцына'. Будынак узведзены ў 1760 – 17780 – я гады 18-га стагоддзя. І гэты будынак быў часткай архітэктурнага ансамбля на галоўнай плошчы Гарадніцы, якая ў той час была прыгарадам Гродна, а зараз знаходзіца ў цэнтры горада.
Гаспадаром Гарадніцы з'яўляўся апошні кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. А сачыў за працамі і кіраваў будаўніцтвам Антоні Тызенгаўз (1733 – 1785) – вядомы грамадскі і палітычны дзеяч, мецэнат, падскарбій надворны літоўскі і стараста гарадзенскі.
Архітэктарам будынка, як лічаць даследчыкі, быў Мёзер, які ўзвёў многія пабудовы ў Гродна. Таксама ў будаўніцтве прымаў удзел архітэктар італьянскага паходжання Джузэпэ Сака.
У 1780 годзе будынак у дакументах падпісваўся, як Тэатральная афіцына.
Побач быў узведзены яшчэ адзін будынак, які прызначаўся для навучання і пражывання артыстаў тэатра Тызенгаўза. У гэты перыяд у 1770 –я гады тут на Гарадніцы ўзнікла і працавала тэатральна–музычная школа. Лічыцца, што Гродзенская школа А. Тызенгаўза была адной з першых у Еўропе, а магчыма, што і першая.
Вучняў у школе вучылі ня толькі граць на інструментах, але таксама навучалі пенію, тэорыі музыкі і нотнай грамаце. Выкладаліся танцы. Выкладчыкі былі вядомыя майстры сваёй справы з Еўропы. Пазней школа была пераведзена ў горад Паставы. У 19 стагоддзі будынак рамантаваўся і перабудоўваўся, а памяшканні здаваліся ў арэнду.
Каментары
Усяго каментароў: 0