Знай свой край

Знай свой край

Гродна. Рэстаран "Беласток" (вул. Савецкая, 20).

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Гродзенская вобл., г. Гродна, вул. Савецкая, 20.

0

41

25.02.2025

Апісанне

На пешаходнай вуліцы Савецкай у Гродне ёсць старадаўні каменны трохпавярховы будынак рэстарана "Беласток". Дом пабудаваны ў 1897 годзе. У розныя часы тут працавалі крамы, гатэлі і кафэ: гасцініца «Камерцыйная» з рэстаранам, кафэ Альтэра Хазана, працавала таксама фотастудыя Рубінштэйна, крама «Паморскі Базар», дзе прадавалі сукно і тканіну. Пасля вайны адкрыты рэстаран, а потым сталовая. Размяшчаліся гатэлі пад назвамі "Беларусь" і "Гродна". У 1974 годзе пачаў сваю працу рэстаран «Беласток».

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.6825483
Даўгата: 23.8319938

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

25.02.2025

Гродна. Вуліца Савецкая. Рэстаран "Беласток".

У горадзе Гродна на пешаходнай вуліцы Савецкай ёсць старадаўні будынак, дзе працуе цяпер рэстаран «Беласток». Помнік каменны, трохпавярховы, узведзены ў часы Расійскай імперыі ў 1897 годзе.


На вуліцы Саборнай, так называлася вуліца Савецкая ў даўнія часы, у 19 стагоддзі на гэтым месцы былі вельмі старыя драўляныя дамы Людзежа Садоўскага. Па дакуменце 1886 года, гэтыя будынкі былі самыя танныя на ўсёй тагачаснай вуліцы.


Каменны дом быў пабудаваны новым гаспадаром Лейбай Федэрам у 1897 годзе, а па іншых дадзеных у 1901 годзе. У будынку адкрылі гасцініцу "Камерцыйная" і рэстаран. З 1907 года пачала працаваць кавярня Альтэра Хазана. У 1912 годзе надбудавалі трэці паверх і нумароў у гатэлі стала ўжо 24, а не 13.


Пасля Рыжскага міру з 1921 года па 1939 гады ў складзе Польшчы. У часы Польскай дзяржавы ў 1920-я гады гатэль называўся "Гандлёвы". У будынку размяшчалася таксама фотастудыя Рубінштэйна. Працаваў магазін "Паморскі Базар", дзе прадавалі сукно і тканіну. Уласнікам быў Алаіз Хейк.


Пасля Вялікай Айчыннай вайны адкрыты рэстаран "Белоруссия", а потым сталовая. У 1974 годзе пачаў сваю працу рэстаран «Беласток».

Каментары

Усяго каментароў: 0