Гродна. Лямус на Гарадніцы
Славутасьць
Беларусь, Гродзенская вобл., г. Гродна, вул. Дзяржынскага, 1 а.
0
23
18.02.2025
Апісанне
У гістарычным цэнтры Гродна ў раёне Гарадніцы ёсць мураваны двухпавярховы лямус. Гэта будынак для гаспадарчых патрэб, які быў узведзены ў 18 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага. Першапачаткова ў лямусе былі складскія памяшканні. Потым тут размяшчалася гасцініца ў часы Польскай дзяржавы. У савецкія часы гэта быў жылы дом. Зараз тут размяшчаецца рэстаран.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.68647476
Даўгата: 23.83589292
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
18.02.2025
Гродна. Лямус на Гарадніцы.
У горадзе Гродна ў гістарычным цэнтры ёсць такі раён пад назвай Гарадніца, які сфарміраваўся ў 18 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага. З тых часоў у тым квартале захавалася некалькі мураваных прыгожых помнікаў архітэктуры. Адным з такіх будынкаў з'яўляецца мураваны лямус, які яшчэ мясцовыя жыхары называюць лямус на Гарадніцы.
Раён Гарадніца ствараўся ў 18 стагоддзі на ўскраку Гродна па ініцыятыве грамадскага і палітычнага дзеяча Антонія Тызенгаўза (1733 - 1785).
Тызенгаўз быў незвычайны чалавек свайго часу. Ён меў магчымасць і жаданне ствараць новае і незвычайнае ў краіне. Займаў значныя дзяржаўныя пасады - падскарбій надворны літоўскі і стараста гарадзенскі, быў мецэнатам.
Па меркаванню Тызенгаўза, ў Гарадніцы планавалася стварыць культурна – прамысловы цэнтр на паўтары тысячы чалавек. Будаваўся раён па праекту архітэктараў Іагана Мёзера і Джузэпэ Сака.
Лямус быў пабудаваны ў другой палове 18-га стагоддзя, як складское памяшканне, бо ў Гродна ў той час вельмі хутка развівалася мануфактурная вытворчасць. У пачатку 20-га стагоддзя, калі Гродна пасля Рыжскага міру 1921 года да 1939 года было ў складзе Польшчы, у будынку была гасцініца. З прыходам савецкай улады – гэта быў жылы дом.
Лямус з'яўляецца помнікам жыллёвай і гаспадарчай архітэктуры. Будынак мураваны, двухпавярховы з мансардай. У плане мае прамавугольнік. Накрыты вальмавым дахам. Мае нерэгулярную ўнутраную планіроўку.
Каментары
Усяго каментароў: 0