Знай свой край

Знай свой край

Гродна. Дом віцэ-адміністратара 18-га стагоддзя.

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Гродзенская вобл., г. Гродна, плошча Тызенгаўза, 2.

0

25

17.02.2025

Апісанне

У гістарычным цэнтры Гродна ёсць двухпавярховы мураваны будынак віцэ – адміністратара. Будынак узведзены ў 18 стагоддзі, як гасцініца для прыёму гасцей і дэлегацый. Архітэктары Мёзер і Сака. Напрыканцы 18 стагоддзя тут жыў фінансіст Мацей Эйсмант. Потым тут размяшчаўся шпіталь і губернская пошта. Пасля вайны ў будынак перададзены пад цэнтральны гістарычны архіў БССР. У апошнія гады памяшканні былі адрэстаўраваны. Перад будынкам усталявана скульптура «Скам'я архітэктараў».

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.6844249
Даўгата: 23.8348456

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

17.02.2025

Гродна. Дом віцэ-адміністратара 18-га стагоддзя.

У горадзе Гродна на плошчы Тызенгаўза захаваўся будынак 18 стагоддзя, які вядомы, як дом віцэ – адміністратара. Будынак узведзены ў гістарычным квартале Гарадніцы. Дом праектаваўся па даручэнню Антонія Тызенгаўза (1733 - 1785) – гарадзенскага старасты, падскарбія надворнага літоўскага, мецэната, грамадскага і палітычнага дзеяча ў Вялікім Княстве Літоўскім у часы караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага.


Будынак з'яўляўся часткай архітэктурнага ансамбля 18 стагоддзя на Гарадніцы. Архітэктары Мёзер і Сака. Будынак быў, як «гасцявы дом» прызначаўся для размяшчэння гасцей.


Напрыканцы 18 стагоддзя ў гэтым будынку жыў прадстаўнік шляхецкага рода Мацей Тадэвуш Эйсмант, які быў віцэ – адміністратарам Гродзенскай эканоміі і займаўся фінансавымі пытаннямі. Эйсманту будынак падараваў апошні кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Панятоўскі.


У часы Расійскай імперыі ў пачатку 19 стагоддзя ў будынку быў шпіталь, затым тут размяшчалася паштовая кантора Гродзенскай губерніі. 

Пасля вялікай Айчыннай вайны ў будынку працаваў цэнтральны гістарычны архіў БССР. У апошнія гады памяшканні ў будынку былі адрэстаўраваныя. Перад будынкам усталявана скульптура «Скам'я архітэктараў», дзе адлюстраваныя архітэктары Мёзер і Сака.

Каментары

Усяго каментароў: 0